#factcheck | Ці могуць астролагі атрымаць інфармацыю пра людзей з астралагічных карт?
Астралогія вельмі папулярная — паводле дадзеных Gallup, каля 25% амерыканцаў вераць, што яна працуе.
Раней мы правяралі, ці можна прадказаць факты з жыцця чалавека, выкарыстоўваючы ягоны знак задыяка. Але шэраг астролагаў раскрытыкавалі даследаванне, заявіўшы, што гэта таблоідная астралогія, а сапраўдныя астролагі выкарыстоўваюць поўныя астралагічныя карты. І яны мелі рацыю.
Натхнёныя гэтай крытыкай, мы звярнуліся па дапамогу да шасці астролагаў і, абапіраючыся на іхнія рэкамендацыі, распрацавалі новы тэст, каб праверыць, ці дапамагае астрологія атрымаць інфармацыю пра людзей з поўных астралагічных карт.
Мы праверылі і прааналізавалі здольнасць 152 астролагаў дакладна суаднесці людзей з іхнімі натальнымі картамі. Для аналізу мы выключылі ўсіх, хто паведаміў пра адсутнасць папярэдняга досведу ў астралогіі, а таксама тых, хто лічыў, што справіцца ня лепш за выпадковае ўгадванне.
Вынікі даследавання такія:
• 152 астролагі ў асноўным былі ўпэўненыя ў сваёй здольнасці выканаць гэтае заданне з дакладнасцю, якая значна перавышае выпадковасць. Аднак астролагі як група не паказалі лепшых вынікаў за выпадковае ўгадванне.
• Ніводзін астролаг ня даў правільных адказаў больш чым у 5 з 12 выпадкаў.
• Большы досвед у астралогіі ня меў статыстычна значнай сувязі з лепшымі вынікамі, і астролагі з найбольшым досведам не паказалі лепшых вынікаў.
• • •
Чаму я палічыў вартым увагі гэтае даследаванне:
1. Аб'ектыўнасць. Праект ад пачатку быў адкрыты і аб'ект даследавання — астролагі — меў магчымасць уплываць на дызайн даследавання. То бок гэта не спроба кагосьці падлавіць і ўсадзіць у лужу. Такі падыход выключае абвінавачанні ў перадузятасці даследчыкаў. Максімум можна крытыкаваць канкрэтныя элементы дызайну.
2. Адкрытая метадалогія. Увогуле гэта стандарт — цалкам раскрываць метадалогію даследавання: як і што ты робіш і якім чынам прыходзіш да высноў. Менавіта адкрытая метадалогія дазваляе па-сапраўднаму ацаніць любы эксперымент. Па сутнасці, яшчэ да таго як пачаць эксперымент, сумленны даследчык апісвае, як ён будзе разважаць. Гэта выключае падгонку тэорыі пад факты. Акрамя таго, метадалогія ў дадзеным даследаванні вельмі простая.
3. Інструменталізацыя. Удзельнікі праекту ня толькі правялі даследаванне, але пакінулі асноўны інструмент — апытанне — у агульным доступе. Любы астролаг можа паспрабаваць яго прайсці, каб давесці свету сваю эфектыўнасць. Ён таксама можа азнаёміцца з метадалогіяй і дызайнам, адкрыта і прадметна пакрытыкаваць іх, калі захоча.
Ёсць у даследаванні адзін сур'ёзны мінус: ананімнасць — невядома, якія менавіта людзі стаяць за ім. І хаця, хто б за ім ні стаяў, гэта ніяк не паўплывае на першыя тры пункты і вынікі, пошук па сеціве падказаў, што за даследаваннем (і ўсім праектам) стаіць Спэнсер Грынбэрг, заснавальнік Clearer Thinking і Spark Wave. Ягоная рэпутацыя ў галіне матэматыкі і сацыяльных навук падмацоўвае якасць дадзенага доследу. Акрамя таго, праца абмяркоўвалася ў розных медыя, у тым ліку ў Ethics and Psychology і ZME Science, што сведчыць пра пэўны ўзровень вядомасці ў медыйнай прасторы.
Калі вы ведаеце працы, якія дэманструюць эфектыўнасць астралагічных прадказанняў, калі ласка, дзяліцеся імі ў каментах.