#factcheck | ГРАФАЛОГІЯ: ШТО ЯНА САПРАЎДЫ МОЖА І ЧАГО НЯ МОЖА?
Нядаўна блогер Лядаў, распавядаючы пра Джэка Патрашыльніка, спаслаўся на меркаванне прафесійнага графолага...
Стоп. Графолага? Прафесійнага??
Вы ж памятаеце, што такое графалогія? Гэта — вучэнне, згодна з якім почырк моцна звязаны з псіхалагічнымі характарыстыкамі чалавека. Я думаў, мы даўно праехалі прыпынак, калі графалогію ўспрымалі сур'ёзна. Выявілася, што не.
Але пачаўшы пісаць пра графалогію пост, я сутыкнуўся з нечаканай праблема — сістэмных абвяржэнняў зусім мала. Атрымліваецца цікавая сітуацыя: навуковая супольнасць даўно сышлася на думцы, што графалогія мае з навукай столькі ж супольнага, колькі і астралогія, але довадаў на карысць такой пазіцыі ў сеціве знайсці цяжка.
Дык што, можа графалогія такі рэальна працуе?
З чаго я ўвогуле ўзяў, што навуковая супольнасць сышлася на беспадстаўнасці гэтага вучэння?
Спачатку пра тое, з чаго я гэта ўзяў:
Першае: гэта занадта добра, каб быць праўдай.
Другое: графалагічныя экспертызы, што я бачыў у СМІ, выглядаюць як астралагічны прагноз — максімальна абстрактна і агульна, то бок несур’ёзна.
Трэцяе: мае крыніцы кажуць, што графалогія — лухта.
Цяпер да пытання, «можа ўсё ж такі графалогія працуе?».
Спойлер: не працуе. Але з ёй склалася цікавая сітуацыя. Грунтоўныя даследаванні, якія засведчылі поўную неэфектыўнасць графалогіі, былі зроблены яшчэ да эпохі інтэрнэту. Менавіта таму ў сеціве гэтых работ і няма, а каб азнаёміцца з імі, трэба ісці ў бібліятэку і шукаць там наступнае:
• «Graphology: A Comprehensive Critique.» (1988)
• «The predictive validity of graphological inferences: A meta-analytic approach.» (1989)
• «The Bottom Line: Effect Size in Graphological Research» (1990)
Такім чынам, атрымліваецца, што навуковая супольнасць яшчэ да 90-х гадоў закрыла для сябе пытанне графалогіі. А вось графолагі дагэтуль не ўймуцца і актыўна пішуць, ствараючы сведчанні эфектыўнасці сваёй «навукі». Навошта? Ім трэба навуковыя публікацыі для павышэння даверу, прэстыжу і каб абгрунтаваць кошт сваіх паслуг.
Што робяць графолагі, каб заставацца на плаву?
Ствараюць міжнародныя і нацыянальныя асацыяцыі, школы і курсы. Натуральна ўсе гэтыя ўстановы займаюцца выдачай дыпломаў і сертыфікатаў.
Але
Навуковыя даследаванні не пацвярджаюць, што аналіз почырку можа надзейна прадказваць ці адлюстроўваць асабістыя рысы чалавека. Навуковыя ўстановы не прызнаюць графалогію як навукова абгрунтаваны метад аналізу асобы і паводзінаў.
Графалогія — гэта ілжэнавука. Па сутнасці, графалагічны аналіз гэта такое самае гаданне як карты таро або астралогія, якія абапіраюцца на суб’ектыўныя інтэрпрэтацыі.
Калі вы шануеце свой час і рэпутацыю, зварот да графалогіі дакладна вам не патрэбны.
• • •
А калі вам цікавыя пруфы і адказы на пытанні, чаму графалогію ўсё яшчэ могуць ўспрымаюць сур’ёзна, як людзі становяцца ў ёй «экспертамі» і адкуль у графалагічных школах бяруцца выкладчыкі, пераходзьце па лінку.