#science | ІЛЮЗІІ ПЕРЫФЕРЫЧНАГА ЗРОКУ
Найлепшай ілюстрацыяй ілюзіі глыбіні разумення з'яўляюцца ілюзіі перыферычнага зроку.
Як мазгі фармуюць рэальнасць на перыферыі? У цэнтры выявы роўная сетка, справа і злева ламаная. Але калі вы паглядзіце ў цэнт выявы цягам 20 секунд, адбудзецца цуд і ламаная сетка па краях таксама стане роўнай (праўда на тэлефоне цуд можа не атрымацца, бо экран надта маленькі для гэтых мэтаў).
Згодна галандскаму даследаванню наш перыферыйны зрок (частка зроку па-за фокусам позірку) часта можа быць аптычнай ілюзіяй.
Іншае даследаванне прадэманстравала, што людзі не ўсведамляюць колераў у перыферыйным полі зроку. Удзельнікам даследавання надзявалі VR-акуляры і паступова прыбіралі колеры з перыферыі карцінкі. Выявілася, што часам удзельнікі не заўважалі адсутнасці колераў 95% іхняга візуальнага свету.