Fact check | «Тут так не прынята»: славуты эксперымент, якога ніколі не было
У сеціве кожны хаця бы аднойчы сутыкаўся з эксперыментам пра малпаў, бананы і ледзяны душ. Яшчэ гэты эксперымент называюць «Тут так не прынята».
Праблема з гэтым эксперыментам у тым, што яго, падобна, ніколі не было.
Самую раннюю ўзгадку пра яго можна знайсці ў кнізе па бізнэсе і самаразвіцці «Канкурэнцыя за будучыню» Гэры Хэмела і К. К. Прахалада (1996). Але аўтары не ўказалі крыніцу эксперыменту. Пазней гэтая гісторыя была паўтораная ў іншых кнігах і ператварылася ў гісторыю, праўдзівасць якой мала ў каго выклікае сумнівы.
Але знайсці арыгінальны эксперымент, а не ягоны пераказ, немагчыма нідзе. То, улічваючы поўную адсутнасць доказаў рэальнасці эксперыменту, найбольш разумнай высновай будзе тое, што яго проста выдумалі.
У 1967 годзе сапраўды было апублікаванае даследаванне, якое магло паслужыць натхненнем для выдуманай пра шост з бананамі гісторыі. Але малпы прадэманстравалі ў ім паводзіны супрацьлеглыя тым, у якія ўсе вераць: інтарэс і назіральнасць перамагаюць страх вельмі хутка.
Вывяду з «эксперыменту» ўласную мараль 🧐: выдумкі павінны называцца выдумкамі, бо іначай яны становяцца хлуснёй, а хлусня — гэта дрэнна.
Тэкст цалкам