ЧЫРВОНЫ БОР канал


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Чат микрорайона "Красный Бор": https://t.me/redbor_united

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


Добрага ранку, сябры!

Сёння аўторак, а гэта значыць, што мы працягваем нашу традыцыю дня роднай мовы. І не проста аўторак, а асаблівы дзень – Каляды! 🌟

Гэта цудоўная нагода сабрацца ў коле сям’і ці сяброў, успомніць традыцыі, пасмяяцца, пагуляць у вясёлыя гульні і проста атрымаць асалоду ад зімовага настрою.

Для тых, хто хоча правесці дзень цікава і з карысцю, прапануем наступныя ідэі:

🎭 Батлейка "Дом з марамі"
Калядны спектакль ля Нацыянальнай бібліятэкі – гэта магчымасць акунуцца ў цудоўную атмасферу казачных гісторый. Лялькі раскажуць пра сапраўдныя каштоўнасці: любоў, сяброўства і мары.
⏰ Час: 18:00
📍 Месца: Калядны кірмаш ля Нацыянальнай бібліятэкі, Мінск
💰 Кошт: бясплатна

🖼 Выстава "Зімовая казка"
У галерэі "FARBA" працягваецца экспазіцыя, якая дапаможа адчуць атмасферу зімовых святаў. Творы беларускіх мастакоў перанясуць вас у свет калядных чараў.
⏰ Час: з 12:00 да 21:00
📍 Месца: галерэя "FARBA", пл. Свободы, 8, Мінск
💰 Кошт: 15 рублёў

🎄 Стварыце хатнюю казку
Калі не плануеце выходзіць з дому, арганізуйце ўтульны вечар самі! Паглядзіце сямейныя калядныя фільмы, прыгатуйце смачныя стравы (згадаеце, як мы нядаўна пісалі пра дранікі і куццю), ці проста пачытайце казкі з дзеткамі.

З Калядамі вас, сябры! Няхай у вашых дамах будзе цяпло, любоў і гармонія.
Абдымем вас моцна! 💕


Прывітанне, даражэнькія! 👋

Сённешні аўторак выпаў на апошні дзень 2024 года — года, які прынёс нам шмат падзей, думак і, безумоўна, новых магчымасцяў.

Мы хочам шчыра падзякаваць кожнаму з вас за тое, што застаецеся з намі і падтрымліваеце гэты ўтульны чацік. І хоць ён не вельмі актыўны, мы ўсё ж спадзяемся, што ён карысны.

За гэты год мы працягнулі традыцыю беларускамоўных аўторкаў, у межах якіх стараемся дзяліцца карыснай і цікавай інфармацыяй:
🔹 анонсамі мерапрыемстваў у Мінску;
🔹 гісторыямі пра вядомых землякоў і знакавыя падзеі;
🔹 парадамі пра карысныя прылады і сэрвісы на беларускай мове;
🔹 цікавымі фактамі, навінкамі і нават тэстамі!

Асабліва дзякуем вам за:
📸 Пазітыўныя фотаздымкі, якія радуюць і ствараюць настрой.
🐈 Падтрымку жывёл, якія апынуліся ў цяжкім становішчы. Вы натхняеце нас не спыняцца і дапамагаць!

Хай 2025 год напоўніць нашыя дні светлымі падзеямі, прыемнымі сустрэчамі і шчырай любоўю. Будзем падтрымліваць адно аднаго і дзяліцца добрымі момантамі, бо менавіта так сапраўднае цяпло застаецца з намі назаўсёды.

З надыходзячым Новым годам, сябры! 🎉
Абдымаем кожнага! ❤️


Добрага аўторачка, сябры! 👋

Вось і набліжаецца чароўны час святаў, які мы будзем помніць увесь год, а можа і болей! А гэта немагчыма без смачных страў на святочным стале! Таму мы прапануем звярнуць увагу на традыцыйны калядны стол.

Калядны час у Беларусі заўсёды суправаджаўся багатым сталом, на якім кожная страва мела сваё значэнне і сэнс. Нашы продкі верылі, што ад шчодрасці каляднага стала залежыць дабрабыт сям’і на ўвесь год. Пры гэтым рыхтавалася шмат мясных страў.
Вось некаторыя ідэі, якімі можна ўразіць сям’ю і гасцей. 😋

🥣 Асноўныя стравы

🔸 Дранікі
Любімая страва беларусаў, якая абавязкова ўпрыгожвае святочны стол.
🔸 Калдуны
Мясныя клёцкі, якія падаюць з духмяным булёнам або смятанай.
🔸 Мачанка (мясная або грыбная)
Традыцыйная густая страва, у якую з задавальненнем мачаюць кавалкі хлеба ці блінцы.
🔸 Верэшка (Верашчака)
Сакавітая падліўка з мясам і каўбаскамі, якую традыцыйна падаюць з дранікамі.
🔸 Калядны “гусак” або “качка”
Запечаная птушка з яблыкамі, журавінамі ці мёдам — сімвал дастатку і гасціннасці.
🔸 Смажаніна
Кавалак мяса, замарынаваны ў спецыях і запечаны ў печы, дзе тэмпература паступова зніжалася.
🔸 Іншыя мясныя стравы
Сала, смажаныя каўбасы, халадзец, паляндвіца, сальцісон, кумпяк.

🍹 Напоі

🔺 Калядны кісель
Салодкі напой з журавін ці іншых ягад, які падаюць пасля асноўных страў.
🔺 Узвар
Араматычны напой з сухафруктаў, які сімвалізуе гармонію з прыродай.

🥐 Выпечка і дэсерты

🔹 Калядны хлеб
Святочны каравай, які выпякаюць з асаблівымі ўзорамі і часта дадаюць мак ці мёд. Сімвалізуе шчасце і ўраджай.
🔹 Печыва “Зорачкі”
Традыцыйная салодкасць, якая падабаецца дзецям і дарослым. Сімвалізуе надзею і святло.

Калядныя стравы не толькі смачныя, але і насычаныя традыцыямі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Паспрабуйце зрабіць святочны стол па-беларуску і адчуць сапраўдны дух Калядаў! 😊


Добрай раніцы, дарагія суседзі! 🌟

Сённяшні беларускамоўны аўторак набліжае нас да чароўнай падзеі - 19 снежня, дзень Святога Мікалая Цудатворца.

Гэты дзень здаўна лічыўся часам маленькіх цудаў. Гісторыя гэтага дня сягае сваімі каранямі ў далёкую старажытнасць: Мікалай Мірлікійскі, які жыў у IV стагоддзі, праславіўся сваёй дабрынёй і імкненнем дапамагаць людзям. Паводле паданняў, ён дарыў падарункі тым, хто асабліва меў у іх патрэбу, і рабіў гэта шчыра, не чакаючы пахвалы. Менавіта таму ягонае імя стала сімвалам міласэрнасці і любові да бліжняга.

На нашых землях гэты дзень традыцыйна адклікаўся яркімі эмоцыямі і дзіцячым нецярпеннем. У дамах з’яўляліся ўпрыгожаныя яловыя галіны, дзеці спявалі песенькі і расказвалі вершы, чакаючы пацешных сюрпрызаў пад падушкай ці ў падрыхтаванай панчосе. Падарунак, нават невялічкі, станавіўся для іх сапраўдным чараўніцтвам і вучыў верыць у дабро.

А што ж мы, дарослыя? Для нас гэты дзень — ціхі, пяшчотны напамін пра тое, што радасць часта жыве ў простых рэчах: шчырым слове, кранальным жэсце, увазе да блізкага. Каб адчуць сябе Святым Мікалаем, не абавязкова чакаць Калядаў ці Новага года — можна проста дарыць любоў і падтрымку тут і цяпер.

Мы зрабілі падборку ідэй падарункаў 🎁

Дзецям:
📚 Кнігі на беларускай мове: казкі, энцыклапедыі, прыгоды.
🎨 Творчыя наборы: алоўкі, фламастэры, фарбы, блакноты для малявання.
🧩 Гульні: настольныя, канструктары, пазлы.
🧸 Экалагічныя цацкі: мяккія мішкі, лялькі, драўляныя машынкі.
🍬 Смакоцці: цукеркі, печыва, садавіна.
🎟 Квіткі на спектаклі і майстар-класы: ад інтэрактыўных шоў да творчых заняткаў.

Для тых, хто “ўжо вырас”:
💌 Прыгожая паштоўка з цёплымі словамі.
🕯 Аромасвечкі, што створаць утульную святочную атмасферу.
☕️ Кубак гарачага какава або кавы з імбірным пячывам.

Няхай Дзень Святога Мікалая стане для кожнага з вас прадвесцем сапраўдных зімовых цудаў, дапаможа адчуць еднасць з традыцыямі і ўзгадаць, што дабрыня — гэта самы каштоўны падарунак.

Дзеліцеся ў каментарах сваімі ідэямі і тым, як вы адзначаеце гэты светлы дзень! 🎄💛


Добрай раніцы, суседзі!

Хай сённяшні дзень будзе паспяховым, а вашы мілагучныя словы ў дзень беларускай мовы ў чаце радуюць нас усіх. 🥰

У мінулую сераду (4 снежня) у СМІ пісалі пра сапраўды шыкоўную навіну: беларускае мастацтва выразання з паперы, якое мы называем выцінанкай, стала часткай Спіса нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва (які складае ЮНЕСКА). Гэтае мастацтва ўзнікла ў XVI ст. і выкарыстоўвалася для таннага аздаблення рэчаў. Дарэчы, у Onliner з'явілася цікавае відэа пра яго (на жаль, на рускай мове).

✂️ Як зрабіць выцінанку самастойна? Гэта не так цяжка! Вось ёсць добрая відэаінструкцыя, як зрабіць прыгожую выцінанку-домік, якая будзе вельмі дарэчы, каб упрыгожыць вокны да зімовых святаў.

Таксама мы прапануем іншыя святочныя выцінанкі, якія дапамогуць адчуць набліжэнне Новага года і Калядаў. 🎄


Вітаем Чырвоны Бор з трэцім днём каляндарнай зімы! ❄️
І, як звычайна, заклікаем удзельнічаць у нашым традыцыйным дні беларускай мовы ў чаце. ☺️

Снега пакуль што няма, але нельга забывацца на тое, што ўжо амаль праз месяц Новы год. Самы час набыць які-небудзь файны каляндарык! Традыцыйна склалі для вас спіс каляндарыкаў на беларускай мове, каб вы маглі абраць з іх самы прыгожы менавіта для вас. 😉

1. Беларускі бестыярый. Даволі вялікі каляндар з беларускімі нячысцікамі. Набыць яго можна праз мастака.
2. Каляндар ад "Лёгкай мовы". Ужо легендарны настольны каляндар, з якім кожны дзен можна вывучыць новае слоўка. Набыць можна праз вытворцу. Павінна быць і ў некалькіх крамах, напрыклад, у кнігарні "Кніжная шафа".
3. АчМУРэнны каляндар ад выдавецтва "Папуры". Пазітыўны каляндар з цытатамі на беларускай мове. Можна набыць у фірмовай кнігарне "Параграф 45" або нават у сетцы OZ.
4. Настольны каляндар для аматараў выцінанкі. Набыць можна праз мастака.
5. Настольны каляндар "Вандроўка" ад OZ. Змяшчае шмат добрых ідэй, куды можна паехаць у Беларусі 🥰. Набыць можна ў сетцы OZ.
6. Адрыўны каляндар "Родны край". Змяшчае шмат інфармацыі пра нашу краіну, яе гісторыю, славутых землякоў. Можна набыць, напрыклад, праз этнакраму "Рагна".
7. Вялікі і дужа прыгожы каляндар з беларускімі строямі ад выдавецтва "Тэхналогія". 😍 Першы наклад ужо скончыўся, добра, што яго дадрукавалі. Можна набыць і праз "Рагну", і ў выдавецтве.
8. Традыцыйны адрыўны каляндар YEAREE. Можна набыць праз Афістон.

🎄🎄🎄 Колькасць якасных календароў на беларускай мове ўражвае, так? А гэта мы нават не ўсе пералічылі! Шмат іншых (з большага вялікіх) можна паглядзець яшчэ на сайце крамы "Рагна" ды сайце выдавецтва "Тэхналогія".

Прыгажосць!


Добрай раніцы, шаноўныя суседзі і суседкі!

Нагадваем, што сёння мы адзначаем дзень беларускай мовы ў нашым чаце. 🌞

Цяпер, калі на вуліцы холадна, асабліва шануеш ўтульныя куткі, дзе можна схавацца ад ветру і дажджу. Памятаеце нашу першую падборку кавярняў? Калі не, то раім паглядзець тут. А сёння раскажам пра яшчэ тры цудоўныя месцы, дзе можна цёпла і ўтульна правесці час.

🍹 Лаўндж-бар "СЛЭШ"
Калі вы шукаеце месца з сапраўды атмасфернай музыкай, крафтавымі наліўкамі і цудоўнымі кальянамі — вам сюды!
🐶 Dog-Friendly.
🕙 Гадзіны працы:
- Пн-Чц: 11:00-23:00⁣
- Пт-Нд: 11:00-02:00⁣
📍П. Глебкі, 118 | Instagram | Telegram

☕️ Кавярня «9×9»
Універсальная лакацыя для ўсіх, хто любіць утульнасць, працуе з ноўтбукам ці хоча зазірнуць з гадаванцам.
🍰 Тут і смачная кава, і дранікі, і сэндвічы.
☘️ Калі прыйдзеце са сваім кубкам, атрымаеце зніжку ў 10%!
🐶 Dog-Friendly, 👨‍💻 Freelance-Friendly.
🕗 Гадзіны працы:
- Пн-Пт: 9:00–22:00
- Сб-Нд: 10:00–22:00
📍 Машэрава, 25/3 | Instagram

🌿 Кавярня DREVA
Шукаеце месца з натуральнай кавай, утульнасцю і ветлівымі барыста? Гэта сапраўды ваш выбар!
🕗 Гадзіны працы:
- Вс-Чт: 11:00–23:00
- Пт-Сб: 11:00–01:00
📍Кастрычніцкая 16 | Instagram

Захоўваеце кантакты ў сябе і падпісвайцеся на іх сацыяльныя сеткі. Разам зробім халодныя дні больш утульнымі з беларускай мовай! 💛


Добрай раніцы, чырвонаборцы!

Сённяшні аўторак супадае з Міжнародным днём дзяцей, і гэта цудоўная нагода, каб правесці час разам! 🧸✨

Дзеці — гэта шчасце і крыніца натхнення. Давайце зробім іх дзень асаблівым! Мы прапануем вечарам сабрацца ўсёй сям’ёй і паглядзець добры мультфільм на беларускай мове. Гэта не толькі цікава, але і выдатны спосаб пагрузіцца ў родную мову разам з дзеткамі.

На шчасце, кінапраект Кінакіпа дае такую магчымасць, і ўсе мультфільмы можна глядзець абсалютна бясплатна на іх сайце: https://kinakipa.site

Мы падрыхтавалі невялікую падборку цудоўных мультфільмаў, якія спадабаюцца і дарослым, і дзецям:

🎈 “Уверх” (2009) – вандроўка пажылога чалавека і хлопчыка ў лятаючым доме на паветраных шарыках.

🤖 “УАЛЛ·І” (2008) – гісторыя пра робата, які наводзіць парадак на Зямлі і знаходзіць каханне.

🧠 “Галаваломка” (2015) – падарожжа па свядомасці дзяўчынкі, якое раскрывае розныя эмоцыі.

👹 “Карпарацыя монстраў” (2001) – як монстры апынуліся больш страшнымі для сябе, чым для дзяцей.

❄️ “Ледніковы перыяд” (2002) – гісторыя пра сяброўства ў дагістарычныя часы.

🕷 “Чалавек-Павук: Скрозь павучыя сусветы” (2023) – дзівосныя прыгоды супергероя ў розных сусветах.

🔮 “9” (2009) – фантастычная гісторыя пра маленькіх істот, якія спрабуюць выратаваць свет.

Давайце разам правядзём гэты дзень у цеплыні і добрым настроі. І не забывайце: лепшы падарунак для дзяцей — ваша ўвага і любоў! ❤️

Цікавых праглядаў і цёплых успамінаў! 🍿✨


Вітаначкі, суседзі! Жадаем вам прыемна правесці дзень і нагадваем, што сёння зноў будзе наш традыцыйны дзень беларускай мовы ў чаце. ☺️

З надыходам лістапада рэклама гудзе на кожным кроку, што хутка Новы год, таму ўжо варта купляць падарункі і святочныя ўпрыгожванні. Але пачакайце ж, дайце атрымаць асалоду ад канца восені, пакуль яшчэ не ўсё лісце апала. 😕 Пакіньце ўсе гэтыя навагоднія справы на канец месяца, каб потым сапраўды атрымаць асалоду ад іх. А каб зрабіць снежань яшчэ больш прыемным для сябе ці дзетак, можна хуценька падрыхтаваць адвэнт-каляндар на наступны месяц! Сапраўды, зрабіць яго на беларускай мове будзе карысна для дзяцей, гэта не часам сумныя заняткі ў школе. 🤪

У інтэрнэце ёсць шмат ідэй на гэты конт. Можна набыць папяровы ці драўляны домік, і пакласці ў кожную шуфлядку святочнае заданне ці пажаданне на сённяшні дзень. Таксама туды можна пакласці цукерку, пакецік рознай гарбаты ці нават адзін з элементаў новага пазла. Памятайце, што не толькі дзецям, але і дарослым такія забаўлялкі падымаюць настрой, не пакідайце сябе без прыемнасцей! 😉 Адвэнт можна зрабіць і з папяровых пакецікаў, кардону і іншых матэрыялаў, у сеціве шмат ідэй.

А калі выдумляць самому няма жадання, то можна набыць адвэнты з налепкамі ці заданнямі. Але ў гэтым выпадку ён працягнецца толькі да каталічнага Раства.

Ці патрэбна дапамога, каб скласці пажаданні ці святочныя заданні на кожны дзень? Калі так, то напішыце пра гэта ў адказ на гэтае паведамленне, каб мы ведалі, што попыт ёсць. 😊


Добрай раніцы, чырвонаборцы!

Сённяшні беларускамоўны аўторак прысвячаем утульным восеньскім месцам для заняткаў і адпачынку! Бо надвор’е ўжо халоднае, і гэта добрая нагода паспрабаваць нешта новае ў цёплай і творчай абстаноўцы. 🥰 Вось наш спіс:

1️⃣ HomoFaber — першая школа мазаікі і вітража ў Беларусі. Тут можна наведаць майстар-класы па вітражах Ціфані і мазаіцы, замовіць падарункавыя сертыфікаты і зладзіць карпаратыўны майстар-клас.
Чарнышэўскага 10а | Instagram

2️⃣ Майстар-клас па драўляным упрыгожванням ад Алены Фруман у музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі. 6 лістапада вы зможаце стварыць уласныя драўляныя ўпрыгожанні з матывамі Шагала. Чакаюць традыцыйныя пачастункі і экалагічныя матэрыялы.
вул. Акадэмічная, 5а | Instagram

3️⃣ Ганчарныя майстар-класы ад Вольгі Жарнасек у творчай прасторы PARASON. Тут можна стварыць свой унікальны кубак ці талерку з гліны. Запіс праз дырэкт Instagram
вул. Дразда, 7 | Telegram

4️⃣ Прэзентацыя кнігі “РЭ/ЭКСПАЗІЦЫЯ” Ірыны Мышкавец у музеі Максіма Багдановіча. 5 лістапада адбудзецца прэзентацыя з аўтограф-сесіяй, дзе Ірына распавядзе пра ўнікальныя знаходкі, звязаныя з біяграфіяй Максіма Багдановіча.
вул. Багдановіча, 7а

5️⃣ Chabor і lightowy у TNT ROCK CLUB. 7 лістапада ў клубе TNT выступяць Chabor з пост-панкам і lightowy з рэпам.
вул. Рэвалюцыйная, 9а, Мінск

6️⃣ Выстава “Постскрыптум” у Палацы мастацтваў. Да 24 лістапада можна ўбачыць работы 45 маладых беларускіх мастакоў, якія сталі пераможцамі “Восеньскага салона”.
вул. Казлова, 3, Мінск

Выбірайце месца і занятак, што вам даспадобы, і няхай гэтая восень будзе цёплай, творчай і натхняльнай! ☕️🍁


Добрай раніцы, сябры!

Сёння асаблівы аўторак, бо 29 кастрычніка — ноч растраляных паэтаў. Гэта дзень, калі мы ўзгадваем трагічныя падзеі і незваротныя страты сярод беларускіх дзеячаў культуры, якіх ахвяравалі сталінскія рэпрэсіі.

Да гэтай даты нядаўна выйшаў дакументальны фільм “Лес”, які апавядае пра рэальныя падзеі 1930-х гадоў. Стужка раскрывае драматычныя гісторыі тых, хто трапіў у кола сталінскіх рэпрэсій, сярод якіх ёсць і гомельскі чыноўнік, які цудам выжыў пасля расстрэлу ў Навабеліцкім лесе пад Гомелем.

Фільм асвятляе дыскусію, якая зноў успыхнула вакол гэтага лесу. Згодна з раскопкамі 1995 года, менавіта там НКУС расстрэльваў савецкіх грамадзянаў, хоць афіцыйная версія 2021 года прыпісвае гэта злачынства нацыстам. У фільме выкарыстоўваюцца рэдкія архіўныя матэрыялы, дзе сведкі распавядаюць пра падзеі тых часоў.

Калі яшчэ не глядзелі фільм, раім паглядзець, каб лепш зразумець гістарычны кантэкст тых падзей і аддаць даніну памяці ахвярам рэпрэсій. Няхай гэты аўторак стане днём ушанавання беларускай гісторыі і памяці.

Галоўныя ролі:
Алег Гарбуз
Святлана Зелянкоўская
Мікіта Хвалюк
Максім Шышко

Рэжысёр:
Марыя Булавінская

🕯 Памятаем.


Добрай раніцы, сябры!

Чакалі новага беларускамоўнага аўторачка? ☺️ А вось і ён!

Сёння разам з вамі паглыбімся ў сапраўдныя інфармацыйныя раскопкі! Не такія, што праходзілі ў Старым Менску — мы з вамі зірнем у гісторыю беларускамоўнага YouTube. Дапаможа нам у гэтым партал brama.online, з дапамогай якога мы знайшлі забытыя альбо невядомыя відэа!

🔸 Самы першы канал, які пачаў выкладваць беларускамоўныя відэа - 34mag.net. Гэта сапраўдная скарбніца архіўных відэа! Адным з першых відэа Міхей, нармальны мужык. "Гэта Міхей: мастак, актор філосаф, спявак і проста і проста фіга ў кішэні..." - знаёміць нас закадравы голас з героем відэа. Паспрабуйце глядзець гэтае 4-хвіліннае відэа без усмешкі! 😄. А памятаеце “Сашу і Сірожу”? Рады былі зноў паглядзець іх і ўпэўненыя, што вам таксама спадабаецца! Толькі адно пытанне: іх сапраўды паказвалі па беларускаму тэлебачанню? Зараз такое нават уявіць цяжка!

🔸 Шмат музыкальных відэа. Напрыклад, лампавы канцэрт Вайцюшкевіча з Дамінікай, прыгожыя спевы хора беларусаў з Кліўлянду (ЗША), вельмі цёплы выступ Зьміцера Сідаровіча ў Саборы Кірылы Тураўскага і шмат іншых.

🔸 Архіўныя відэа і падзеі таго часу, якія прыемна ўспомніць. Патоп на Нямізе 24 ліпеня 2009 (паглядзяце, як беларусы выратоўвалі дзяўчат на руках!), прэзентацыя кнігі Алеся Кудрыцкага "Прыгоды Капітана Танакі", пашпацыраваць па Менску тых часоў разам з менчукамі, якія распавядаюць пра свой асабісты Менск, пабываць на першым купалаўскім слэме, даведацца пра біяграфію Алеся Пушкіна знятую ў 1996 годзе.

Шмат з гэтых відэа маюць толькі некалькі сотняў праглядаў, але ў іх схавана сапраўдная гісторыя, захаваныя вобразы людзей, часткі якіх, нажаль, ужо няма сярод нас. Гэтыя відэа даюць нам магчымасць захаваць памяць і зірнуць на Беларусь праз прызму часу.

Шукайце, глядзіце і дзяліцеся сваімі знаходкамі! Вяртаемся ў мінулае праз YouTube і ствараем сваю гісторыю ў сённяшні дзень. 🤗


Добрай раніцы, даражэнькія суседзі!

Ура! Зноў аўторачак і наш улюбёны дзень беларускай мовы ў чаце! 🎉

Сёння мы хочам прысвяціць наш анонс чалавеку, які ўсё сваё жыццё прысвяціў дзецям і развіццю роднай мовы. Для многіх ён стаў сапраўдным сімвалам дзяцінства, бо хто ж з нас не засынаў пад яго казкі ў “Калыханцы” і не захапляўся чароўнай застаўкай?

Так-так, сёння мы гаворым пра Аляксандра Ждановіча, вядомага як Маляваныч!

Мы зацікавіліся, чым цяпер займаецца гэты герой нашага дзяцінства. Калі вы не сачылі за навінамі, вось невялікі апдэйт: цяпер Маляваныч жыве ў Варшаве, дзе працягвае актыўна падтрымліваць беларускую культуру. Ён ладзіць батлейку, удзельнічае ў творчых сустрэчах і канцэртах, а таксама прымае ўдзел у беларускіх культурных праектах за мяжой. Але каб пабачыць Маляваныча, зусім не абавязкова ехаць у Польшчу — шмат цікавага ён робіць і ў анлайне!

Вось некалькі праектаў, якія вартыя вашай увагі:

1. Геаграфія з Маляванычам - якасныя ўрокі па геаграфіі, якія цікава глядзець нават калі вы ўжо скончылі школу! Такіх урокаў нам усім бракавала!
3. Канал BAYBUS - тут Маляваныч чытае казкі на беларускай мове. Якія? Самыя цікавыя! Напрыклад, “Піпі Доўгая Панчоха”, “Жэўжыкі”, “Хлопчык-зорка” і многія іншыя.
4. На канале “Карані і вытокі” можна паглядзець паданні. Напрыклад, “Пра Залатую горку”, “Пра Мянеска”, “Пра Нямігу”, “Пра шляхетнасць”. Вельмі раім!
5. У гэтым годзе Маляваныч таксама напісаў дзве новыя кніжкі: “Ровар Байсік” і “Кропля ў космасе”. Прадаюцца яны ў Польшчы, але дастаўка магчыма па ўсім свеце!

Каб не прапусціць навіны і быць у курсе новых праектаў, раім падпісацца на яго сацсеткі:
📲 Instagram
📲 Telegram

Дзякуем Аляксандру Ждановічу за яго вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры і мовы і чакаем новых цікавостак! 🙏
А вам жадаем цікавага і натхнёнага дня!


Добрай раніцы, чырвонаборцы!

Вітаем вас у чарговы беларускамоўны аўторак! 🗓

Сёння мы рады распавесці вам пра цікавую і карысную навінку — мабільную праграму “Віт!”. 📱 Гэта першая беларуская прылада для знаёмстваў, створаная для таго, каб злучыць беларусаў як унутры краіны, так і за мяжой. 🫶

Чаму варта паспрабаваць “Віт!”?
1️⃣ Увесь інтэрфейс — на беларускай мове!
2️⃣ Праграма дапаможа знайсці новых сяброў, суразмоўцаў для практыкі беларускай мовы, або нават каханне! ❤️
3️⃣ Мапа беларускамоўных устаноў у праграме пакажа, дзе вас могуць абслужыць на роднай мове.
4️⃣ Усе функцыі праграмы — цалкам бясплатныя!

Аплікацыя “Віт!” даступна ў App Store і Google Play, таму далучайцеся, каб пашыраць кола знаёмстваў і падтрымліваць беларускую мову ў паўсядзённым жыцці!

❗️Памятайце пра бяспеку: за фота ў такіх праграмах могуць хавацца махляры, якія цікавяцца не вамі, а вашымі грашыма.

Дзякуем стваральнікам “Віт!” за важную справу і спадзяемся, што гэтая аплікацыя будзе карыснай для ўсіх нас!


Добрай раніцы, даражэнькія чырвонаборцы ❤️

Як ваш настрой? Надвор’е становіцца больш восеньскім, але гэта не прычына заставацца дома! Наадварот, мы прапануем сумнае надвор’е кампенсаваць цеплынёй сустрэч.

Таму мы сабралі для вас цікавыя падзеі пачатку кастрычніка:

🔸 Лекцыя “Толкін як традыцыя” – другая частка цыкла Андрэя Строцава. Даведаемся пра жыццё і творчы шлях Толкіна і нават параўнаем яго з Максімам Багдановічам.
⏰ 1 кастрычніка, 18:30
📍
лекторый “Фрэскі”
💵 15 руб.


🔸 Выстава-кірмаш “Чароўны млын” – буйнейшая ў Беларусі выстава вырабаў ручной працы. Майстар-класы, музыка, дызайнерскае адзенне і сувеніры чакаюць вас!
⏰ : 11–13 кастрычніка
📍: выставачны комплекс "БелЭкспа", пр. Пераможцаў, 14, Мінск


🔸 Тыдзень бацькоўскай любові ў Дзяржаўныі музеі гісторыі беларускай літаратуры:
🔹 Гульнявыя інтэрактыўныя праграмы для сямейнай аўдыторыі і дзяцей розных узростаў:
14.10 – 20.10
Кошт: 3,50 – 5,00 руб.
Запіс: +375 17 363 56 21.


🔹 Майстэрня па вырабе віншавальных паштовак для бацькоў
⏰ : 14.10, 15:00 (індывідуальныя наведвальнікі)
⏰ : 18.10, 15:00 (індывідуальныя наведвальнікі)
Кошт: 3,50 руб.
Запіс для арганізаваных груп: +375 17 363 56 11.


🔹 Літаратурна-музычная імпрэза да Дня маці з удзелам тэатра “Жывое слова”
⏰ : 15.10, 19:00
Кошт: 5,00 – 10,00 руб.
Без запісу.


🔹 “Сямейнае дрэва” майстар-клас па выцінанцы
⏰ : 18.10, 16:00 (індывідуальныя наведвальнікі)
Кошт: 4,00 руб.
Запіс для арганізаваных груп: +375 17 363 56 11.


🔹 “Насі сваё” аўтарскі занятак Ірыны Князевай па роспісе шопераў (у межах выставы “Беларусь – краіна талентаў”)
⏰ : 19.10, 14:00
Кошт: 30,00 руб.
Запіс: +375 17 395 44 47, +375 17 363 94 65.


🔹 “Сямейнае выхаванне ў традыцыйнай беларускай культуры” лекцыя Ганны Сілівончык
⏰ : 19.10, 17:00
Кошт: 8,00 руб.
Без запісу.


Ну а калі вам проста ў любы дзень захацелася адчуць цеплыню ў беларускамоўным асяроддзі, не забывайце пра беларускамоўныя кавярні.

Абдымаем вас, даражэнькія! 🤗


Добрай раніцы, Чырвоны Бор!
Беларускамоўны аўторак зноў з намі! 😊

Вы, напэўна, заўважылі, што ў гэтым годзе ў Мінску пачалі змяняць шыльды на дамах. Цяпер на кожнай шыльдзе, акрамя адрасу, ёсць яшчэ і невялікі лагатып раёна.

І тут нам прыйшла ідэя: як было б файна, каб кожны мікрараён меў свой уласны герб, і яго размяшчалі на гэтых шыльдах. Пагадзіцеся, шпацыраваць па Мінску было б значна цікавей, калі б можна было разглядаць і вывучаць гербы кожнага мікрараёна, а для жыхароў гэта дадало б адчуванне асаблівай самаідэнтычнасці!

Такім чынам, мы вырашылі паэксперыментаваць і стварыць свой варыянт герба для Чырвонага Бора. Вядома, мы не прафесіяналы ў геральдыцы, але гэта толькі пачатак – ідэя для абмеркавання. На выявах можна ўбачыць прыклад герба і тое, як магла б выглядаць шыльда з ім.

Што думаеце? Ці хацелі б вы, каб у нашага мікрараёна з’явіўся ўласны герб? І калі так, то якія сімвалы, на вашу думку, павінны быць на ім?

Пішыце ў чаце, будзе цікава пачуць вашыя ідэі!



Показано 17 последних публикаций.