Фильтр публикаций


21:15 Сёння распачынаем велікапостныя рэкалекцыі на Радыё Марыя.
"Сэрца нашае схаванае пад вялікім слоем павярхоўнасці..."
Што мы найчасцей чуем, калі разважаем пра сваё сэрца? Чым свецкае разуменне сэрца адрозніваецца ад духоўнага, хрысціянскага? Чаму варта праходзіць праз выпрабаванні? Запрашаем глыбей пазнаць сваё сэрца разам з а. Аляксандрам Жарнасекам МІС.
https://youtu.be/TSLC9ZauGaQ?feature=shared




Вы ведаеце, што шафран - гэта крокус, які квітнее восенню? Чаму яго кошт праз стагоддзі застаецца нязменна высокім? Адкуль паходзіць назва шафран? Дзя чаго выкарыстоўвалі гэтую кветку ды спецыю ў старажытныя часы і што робяць з ёй зараз? Усё самае неверагоднае і цікавае пра шафран расказвае навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Аляксандр Якаўлеў.https://radiomaria.by/audyyateka/21-pragramy/biblijnaya-batanika/2468-biblijnaya-batanika-shafran




Усё, што вы не паспелі паслухаць на гэтым тыдні, слухайце на нашым сайце!
https://radiomaria.by/








Гаджэты: спакуса граху або інструмент супрацоўніцтва з Богам? Разважаем разам з аўтарамі сакавіцкага нумара часопіса "Ave Maria". Гэтая праблема сведчыць пра глыбокі духоўны крызіс нашага часу, а магчыма, стала адною з яго асноўных прычынаў… Цікавыя сведчанні пра ўплыў інтэрнэту і гаджэтаў на духоўнае жыццё чалавека падаюцца ў шматлікіх матэрыялах часопіса. Упрыгожвае сакавіцкі нумар верш "Божа, пачакай!.." паэткі Ірыны Багдановіч. Маем магчымасць у нашай праграме пачуць верш ў аўтарскім выкананні.
https://radiomaria.by/news/111-chasopis-ave-maria/2462-chasopis-ave-maria-sakavik-2025


«Жыццё ёсць шлях да неба, да святла, да праўды,» – пісаў Аляксандр Коўш (1884 - 1942) – святар, выкладчык, выдавец, арганізатар беларускага царкоўнага жыцця ў Заходняй Беларусі. Пра яго казалі "дзельны, працавіты і беражлівы". Чалавек з банкаўскай сферы, які адчуў пакліканне і стаў праваслаўным святаром. За свае хрысціянскія погляды і адданасць Беларусі зведаў пераслед і пакутніцкую смерць. Пра сапраўды выбітнага хрысціяніна расказвае Павел Каралёў.
https://youtu.be/6EaM5AvJl-o?feature=shared


Сапраўдная навука не можа выключаць існаванне душы, а вера не можа выключаць існаванне навукі, бо Біблія не падручнік, не дапаможнік Бога па стварэнні свету. Якім чынам навука дапамагае больш пазнаць Бога расказвае кс. Павел Эйсмант.
https://radiomaria.by/audyyateka/113-katekhezy/kredo-idu-darogaj-very/2461-kredo-idu-darogaj-very-16


Калі ў літургічным календары з'явілася Урачыстасць Святога Юзафа? Чаму яна з'яўляецца абавязковай? Якую сутнасць мае гэтае свята? Кiм апякуецца святы Юзаф? Як трэба святкаваць? На пытанні Анастасіі Аўдзевіч адказвае айцец Валянцiн Станкевiч, пробашч парафіі cв. Юзафа у Валожыне.
https://youtu.be/Uv_tgKaG5EU?feature=shared


Што такое духоўнае кіраўніцтва? Чым яно адрозніваецца ад споведзі? Чаму споведзь - гэта не псіхалагічная кансультацыя? Што агульнага паміж спаведнікам, духоўным кіраўніком і псіхолагам? Ці можа свецкая асоба быць духоўным кіраўніком? Спаведнік і духоўны спадарожнік - гэта абавязкова адна і тая ж асоба? Як знайсці, абраць "свайго" духаўніка? На што варта звярнуць увагу хрысціяніну, абіраючы псіхолага?
На гэтыя і многія іншыя пытанні адказваюць духоўны кіраўнік, спаведнік ксёндз Аляксандр Фаміных, псіхолаг Вікторыя Маўчанская і спаведнік, духоўны кіраўнік айцец Яўген Голуб.
https://youtu.be/xIRJJOrrZ3U?feature=shared


Што такое геральдычная кафля? Якія сімвалы можна пабачыць на ёй і што яны значаць? Дзе ў Оршы былі знойдзены фрагменты старадаўняй кафлі? Расказвае Максім Гальпяровіч паводле артыкула Алеся Сярожына.
https://radiomaria.by/audyyateka/102-pa-staronkakh-krayaznauchaj-gazety/2460-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-102


Цi ведаеце вы, чаму апельсін ўзгадваецца ў сувязі з Паннай Марыяй? Чаму менавiта гэты плод трымае у руцэ немаўлятка Езус? Што такое неролi або флер д'аранж? Дзе знаходзіцца Аранжавая рэспублiка? Незвычайныя цікавосткі пра знаёмы ўсім апельсін расказвае Анастасія Аўдзевіч y праграме Легенда пра кветку.
https://youtu.be/DCFL0Mz_HrI?feature=shared


Выцінанка – мастацтва выразання з паперы, калісьці пашыраны від народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці, потым практычна забыты, але адроджаны і ўключаны ў сучасныя культурныя працэсы. Якая ж гісторыя беларускай выцінанкі і што ёй аздаблялі нашыя продкі? Якія існавалі сямейныя традыцыі і як стваралася маладзечанская школа выцінанкі? На гэтыя пытанні грунтоўна і цікава адказвае народны майстар Беларусі Лізавета Чырвонцава.
https://youtu.be/DxzNLHe4W90?feature=shared


Слухайце наступныя часткі аўдыякнігі а. Аляксандра Жарнасека МІС "Памілаваныя".
https://radiomaria.by/audyyateka/110-pamilavanyya/2458-pamilavanyya-a-alyaksandr-zharnasek-ch-13


Дзе ў сучасным свеце можна ўбачыць выцінанку? Чым адметная кніжная ілюстрацыя ў гэтай тэхніцы і якія кнігі з выцінанкавым аздабленнем ўжо ўбачылі свет? Якім чынам выразанне з паперы можа ўзбагаціць супольны час мамы з дзецьмі? Пра новую кнігу дзіцячых вершаў Любові Сівуравай "Робіць Янка выцінанку" і не толькі расказвае мастачка, народны майстар Беларусі Наталля Сухая.
https://youtu.be/SmXoiQIJMxc?feature=shared




Як быць святаром пад час сусветнай вайны? Благаславёны Джузэпэ Беоцці дакладна ведаў пра гэта - ён служыў партызанам, габрэям, дапамагаў параненым, стаўшы прыкладам сапраўднага хрысціяніна.
Ён быў арыштаваны пад час малітве ў касцёле і ў хуткім часе расстраляны. Пра служэнне і лёс святара расказвае кс. Віталій Дабраловіч.
https://radiomaria.by/audyyateka/108-katekhezy/daroga-da-boga/2459-daroga-da-boga-blagaslavjony-dzhuzepe-beotstsi

Показано 20 последних публикаций.