2026-07-31.pdf
Каардынацыйная Рада прыняла рэзалюцыю аб Круглым стале ў Беларусі
85% ад прагаласаваўшых дэлегатаў Каардынацыйнай Рады падтрымалі рэзалюцыю «Аб Круглым стале па пераадоленні палітычнага крызісу і ўмацаванні незалежнасці РБ». Ініцыятарам стварэння рэзалюцыі выступіла фракцыя «Латушка і Рух "За Свабоду"».
У рэзалюцыі прызнаецца наяўнасць працяглага глыбокага і сістэмнага ўнутрыпалітычнага крызісу, які ў тым ліку ўплывае на міжнародны імідж Беларусі і яе здольнасць да збалансаванага супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі, а таксама адзначаецца, што найвышэйшую каштоўнасць мае дзяржаўны суверэнітэт і незалежнасць Беларусі.
У прынятай рэзалюцыі Каардынацыйная Рада ў тым ліку вырашыла:
Падтрымаць ідэю правядзення Круглага стала з удзелам дэмакратычных інстытутаў — Каардынацыйнай Рады, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў органаў улады Беларусі, якія ажыццяўляюць фактычны кантроль над краінай, для выхаду з крызісу і ўмацавання незалежнасці Беларусі.
Вынікі галасавання:
Кворум ёсць: 71/80
Так: 60
Кааліцыя Латушка і Рух "За Свабоду": 30/34
Еўрапейскі выбар: 7/10
Наступ: 8/8
Аб’яднаная грамадзянская платформа: 2/6
Хопіць баяцца!: 4/5
Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння”: 1/4
Рух Воля: 7/8
Пазафракцыйныя дэлегаты: 1/1
Супраць: 2
Аб’яднаная грамадзянская платформа: 1/6

Устрымаліся: 9
Еўрапейскі выбар: 2/10
Аб’яднаная грамадзянская платформа: 1/6
Хопіць баяцца!: 1/5
Ваш Голас: 3/4
Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння”: 2/4