мэта гульні - за 7 дзён змяніць тое, як адчуваецца прастора навокал і зрабіць яе больш вашай. сродкамі руху па горадзе, крыху змяняючы тое, як вы ходзіце на працу або на вучобу, дадому, на сустрэчы, проста шпацыруеце па горадзе. кожны ў выніку атрымае свой рух, які будзе адрознівацца ад выніку іншых гульцоў. калі гэта і спаборніцтва, то з горадам, успамінамі (сваімі і калектыўнымі) і пустэчай (фізічнай і метафізічнай) - хай нязначныя месцы робяцца значнымі, а значныя робяцца сапраўды сваімі.
гульня ў рух тэхнічна ідзе ў закрытым канале+чаце, у якім гульцы пару разоў на дзень атрымліваюць інфу. аднак гульня разлічана на людзей, у якіх можа быць няшмат часу, і таму не імкнецца запоўніць сабой увесь вольны час. яна імкнецца ўпісацца ў штодзённы рух па горадзе і ў звыклы рэжым гартання сацсетак-мэсэнджараў. гульня ў рух - пра пераадкрыццё горада для сябе, і калі вы ў Беларусі, і калі вы за мяжой.
гульня не бесплатна, але і не камерцыйная. для ўваходу патрэбны эклівалент 1 квітка грамадскага транспарту ў вашым горадзе. ёсць некалькі спосабаў набыцця 'ўваходнага квітка', зручных і ў Беларусі, і за яе межамі. зараз 3 з 6 месцаў ужо занятыя, і атрымаць сабе месца калі вы да гэтага не рэзервавалі можна толькі ў гэтую пятніцу.
а калі абраны для гульні мэсэнджар (тэлеграм) не будзе пасаваць камусьці з гульцоў, ёсць магчымасць удзельнічаць і з іншых мэсэнджараў. гульня застанецца з вамі і пасля, таму можна будзе перагуляць самастойна.
для гэтай гульні стаўлю праграму мінімум і праграму максімум. як мінімум, рэгулярная канцэнтрацыя на вашым горадзе, розных аспектах жыцця і руху ў ім можа зрабіць яго цікавей і разнастайней для вас. як максімум, гульня можа дапамагчы ў пераадоленні той самай пустаты, апатычнасці і чужасці ў горадзе.
гульня адбудзецца з 26.04 да 03.05.
калі зацікавіліся, пішыце ў паведамленні
@sivyh і далучайцеся да гульні✨