Пад Кіевам загінуў беларус, які служыў у элітным украінскім атрадзе. Ён прыкрываў адыход таварышаў.
"Сёньня пад Кіевам загінуў наш пабрацім Тур, ён стаяў ля вытокаў беларускага дабраахвотніцкага руху ва Украіне", — паведамілі ў тэлеграм-канале батальёна імя Кастуся Каліноўскага.
Тур быў намеснікам камандзіра групы, калі яго атрад патрапіў у засаду. "Ён загінуў, прыкрываючы адыход сваіх братоў", — падкрэслілі ў батальёне.
Паводле звестак Радыё "Свабода", "Тур" ваяваў на баку Украіны з 2014 года, уваходзіў у тактычную групу "Беларусь". Пасля нападу Расіі на Украіну служыў у элітным украінскім атрадзе, выконваў складаныя і сакрэтныя заданні.