🎫 Запрашаем вас на выставу «Святло і страты на паперы»
👉 Пасля пратэстаў 2020 года многія беларусы апынуліся ў эміграцыі. З 24 лютага 2022 года да патоку вымушаных эмігрантаў далучыліся ўкраінцы і расіяне, якія адмовіліся падтрымліваць пуцінскі рэжым. Апынуўшыся ў новых краінах, без дому і звыклых умоў жыцця, многія эмігранты вымушаны згаджацца на працу, далёкую ад іх прафесійнай дзейнасці і захапленняў. Такія работы часта прадугледжваюць поўныя працоўныя тыдні і часам 12-гадзінныя змены, пасля якіх не застаецца часу на асабістае жыццё, тым больш на творчасць.
Жыццё ператвараецца ў манатонную стужку, дзе дні не адрозніваюцца адзін ад аднаго. Але, пераязджаючы ў новую краіну, чалавек пераносіць з сабой і свой унутраны свет, які лёгка страціць у працэсе «інтэграцыі». Адсутнасць ведаў пра тое, дзе прымяніць свае навыкі, недахоп часу і даступных пляцовак для самавыражэння прыводзяць да страты асабістай ідэнтычнасці.
🙏Менавіта для такіх людзей была арганізавана бясплатная выстава, прысвечаная фота- і відэатворчасці ў эміграцыі, — «Святло і страты на паперы». Гэтая выстава дае голас эмігрантам з Беларусі, Украіны і Расіі, якія, нягледзячы на складанасці новага жыцця, захавалі сваё бачанне навакольнага свету і здолелі перадаць яго праз аб'ектыў камеры.
◾️ «Святло і страты на паперы» — гэта гісторыя пра святло надзеі і страты, пра барацьбу з цяжкасцямі і сілу творчасці, якая натхняе тых, хто здолеў захаваць сябе і вырашыў рухацца далей.
Фота надрукаваў PhotoSquat. Фоталабараторыя, якая праяўляе і скануе плёнку, друкуе фатаграфіі, паштоўкі, плакаты.
🗓27.12 – 29.12, з 12:00 да 20:00
📍Варшава, Osiedle Przyjaźń 64
Беларускі Моладзевы Хаб 🔥