кніжны пылок


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Книги


кніжкі, кветкі, сонныя вочкі

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Книги
Статистика
Фильтр публикаций


А яшчэ, па праўдзе, мабыць самая жуткая гісторыя — можа праз тое што першая — Гранатавы браслет Купрына. Так мне было мутарна і няёмка, помню ў школцы ніяк не магла паразумецца ці знайсці аднадумцаў, што гэта непрыемная гісторыя, пужае і зусім не пра каханне.
"Очевидно, он постоянно следил за ней, потому что в своих письмах весьма точно указывал, где она бывала на вечерах, в каком обществе и как была одета. Сначала письма его носили вульгарный и курьезно пылкий характер, хотя и были вполне целомудренны " — чысты жах! і ніякага спачування не было для гэтага жуткага чалавека
І Вера нічым яго не заахвочвала, а атрымала такую віну.
Жуць, скажы?


хуткія-жуткія гісторыі пра сталкінг
Ніл Гейман
1. Feminine Endings/В женском роде
2. Looking for the Girl/В поисках девушки
Фёдар Дастаеўскі
3. Кроткая
Клэр Кендал
4. Дневнік жертвы
Іэн Мак'юэн
5. Невыносімая любовь
Річард Лаймон
6. Подвал
😱


хадземце перачытаем-прачытаем штось з Ніла Геймана, ці што


– а гэта такі псіхалагічны тэст? кашталту яны сядаюць у фатэль і ты пытаеш пра што гэтыя плямы і якая з іх пра маці?
– гэта Кандзінскі


паспрабуем рэабілітавацца 🛋
венгрескі дэтэктыў крымінальны раман!
журналіст у пошуках забойцы
абяцаюць прама: напружаны трылер, інтрыга да апошняга радка!
узяла ліпавую гарбатку, уладкавалася ўтульна, паказавайце


Чытаю традыцыйную кастрычнікавую гісторыю.
Яе раю шчыра, яна нязменна клёвая :)


Карацей, прачытала я Терапевта, Х. Флод.
Яшчэ застаюся ў тым стане, калі пачытаць нешта адвольнае для баўлення часу атрымоўваецца праз намаганне, таму было так шкада, што выдаткавала час на гэтую кніжу!
Ідэя харошая. Але. Калі вы чыталі 2+ дэтыктывы за жыццё (серыя Чорнае кацяня ідзе ў залік, таму што ўзровень інтрыгі адпаведны), вам будзе проста крыху няёмка. Аўтарка абаяльная, гераіня атрымалася натуральная, але нейяк так прадказадльна і штучна, хаця ўсё добранька дапасавана і складна пакроена. Проста неяк шэрагова, але не забаўляльна. І не зусім ужо каб абы-штошна, але маральнага крызісу гераіні не адчуваеш, бо трохі надакучвае і гэтае фінальнае ваў! зусім не ваў.
Дзесьці на палове яшчэ думала, што параю вам. Але я дачытала, але я вас люблю.
Не раю


шчаслівая навіна!
цуд цудоўны :>
пакуль чакаем, раю вам пачытаць супернатуральны цёцітанін канал
https://t.me/lightmycire


і вось што яшчэ
спадзяюся, не абы-штошнае :)
збіраюся чытаць па такім парадку


Карацей! Жэня! Не чытай!!
(а яшчэ надта смешная прыпіска пра гераіню серыяла "Карона", скажы?)


выйшла другая частка прыгодаў Мешы! 🥰


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
праз вашу падтрымку і добрыя словы, выбрала тэмы для 2 відосіяў (ажно!) на наш павольны ютуб-канал🥰
цяпер імкнуся ўзнавіць доступы 😢


Прачытаныя "Кропкі і рыскі" Сэйто Мацумато падвялі мяне да думкі распавесці вам пра некаторыя імёны майстроў японскага дэтыктыўнага і персанажаў-дэтыктываў :)
Варта заўважыць, што оптыка дэтыктыўнага хораша дэманструе розныя сацыяльныя і побытавыя асаблівасці, этыку раследавання і рэчаіснасць злачыннага для любой нацыянальнай літаратуры (нашмат лепш для мяне, чым сямейныя сагі)
Сучасны японскі дэтыктыў спецыфічна працягвае традыцыю Кайдан і нарадзіўся ў ХХ стагоддзі.
Першым сталым аўтарам лічаць Эдогава Рампо – псеўданім за якім хаваецца сугучнасць з Эдагар Алан По (які агулам запачтакаваў сучасны дытэктыў). Когоро Акэці – майстар маскіроўкі, геній і эксперт па дзюдо – прыватны дэтыктыў, які выпальвае егіпецкую цыгарэтку пакуль разважае над справамі, жанаты на Фуміё, мае сетку шпікаў-валацуг і паплечніка Кобаяші Ёсі, і ворага Д’ябла, таксама генія, весцімо. Раследванні Акэці адбываюцца ў яго родным Токіо. Што пачытаць? “Вампір”. Надзвычай дынамічны сюжэт.
Наступны Сэйсі Ёкомідзо і яго Коскэ Кіндаіті. Ён бы стаў загадычкам бацькоўскай аптэкі, але прачытаў дытэктывы Рампо. Коскэ Кінадіті атрымаў 77 кніг і помнік! Чытаем “Бал-маскарад” гісторыя пра кіназорку, якая аўдавела трэці раз і трэба ўжо неяк прыпыніць трагічную тэндыцыю для прыгажуні.
І сучаснік Кэйго Хігасіно. Тут дзве цытаты аўтара. 1) “у маёй рабоце натуральным чынам прысутнічае японскае пачуццё старасвецкай адданасці і клопату пра чалавечыя пачуцці” і 2) “чытайце маю работу і зразумейце, як японцы разважаюць, кахаюць і ненавідзяць”. Ёсць пераклад яго цыкла “Дэтыктыва Галілей” дзе злачынцам супрацьстаіць геніяльны фізік.


і нават невялікі спіс чытацкі атрымаўся 😌
🇵🇱🇦🇷🇫🇷


а яшчэ мне ж падаравалі вось гэтыя зборнікі апавяданяў і чай і піалачкі :)
апаваданні названныя стравамі і, як вынікае з анатацыі, справа адбываецца ў дэтыктыўным агенстве-рэстарацыі
у ліпеньскай чарзе :)


ведаеце што? апавяданне пра тое як чалавек 10 дзён змагаўся за сябе не маючы пры сабе амаль нічога вярнула мяне ў чытацкі стан :)
нарэшце
я нават падумала, што проста не магла выбраць з усіх кніжак тую, што варта чытаць, падавалася, што любы выбар будзе памылковым і адразу адчувалася паралітычная вінаватасць (не толькі з кніжкамі), а цяперака атрымоўваецца выратавалася :)
Таму калі трэба трошкі тэрапеўтычнае і картокае чытанне, калі ласка, Аповед чалавека, што апынуўся за бортам карабля.
І праз гэта я вырашала, што летам можна прачытаць яшчэ адну кніжку Маркеса, а не толькі адну ☺️
Выратуемся, даражэнькія!


выбітны драматург найперш, на ўласнае меркванне


чарую вам чароўныя чары і магічны рэалізм


Настаў час стаць прама і роўна. Пачаць чытаць :). Нічога не магла мая галава зачапіць цягам амаль усёй вясны. Паспрабуем вынырнуць.


Пачынаю. Слухайце, яна так пахне, порыстай шурпатай паперай. Як тэчка-папачка з кардону на якой напісана ДЕЛО.
Мне падабаецца, што пра раман у анатацыі азначна "от этого текста пышет печным даром і тянет могільным холодом", менавіта слова тэкст харошае, па-мойму, без пыхі.
Ну так, пра "рэканструкцыю судзьбы" дырэктара Маскоўскага крэматорыя. Выдадзена у 2023, у серыі "сейчас – самое время!"
Як так, дык так

Показано 20 последних публикаций.