Пераклад Брамы Балдура 3 на беларускую мову цяпер можна ўсталяваць прама ў гульні! Праўда, пакуль толькі на ПК.
Трэба адкрыць Менеджар модаў/Mod Manager/Менеджер модов у галоўным меню, знайсці мод "Belarusian localization", падпісацца на яго і перазагрузіць гульню. Мод павінен працаваць са старымі захаваннямі, але імёны супартыйцаў могуць не перакласціся, пакуль не пачнеце новую гульню.
Пераклад працуе паверх англійскай, расейскай і ўкраінскай версій. Пераклад актуалізаваны да Патча 7, усе новыя радкі з мінулай версіі перакладзеныя ўручную. Адключыць мод можна там жа, у менеджары модаў.
Каб пераклад трапіў і на кансолі, прашу вас падпісацца на мод, нават калі вы ўжо больш не збіраецеся актыўна гуляць у Браму Балдура. Падпісацца на пераклад можна як з гульні, так і на сайце
mod.io, залагініўшыся са сваім акаўнтам Larian. Чым больш будзе падпісак, тым больш шансаў, што Ларыян разглядзяць мод да таго, як спыняць перанос модаў на кансолі. Таксама буду рады вашым каментарам на сайце!
Спасылка на мадыфікацыю