Вынікі дыстанцыйнага конкурсу “Лепшы сайт установы адукацыі” падведзены ў сталіцы
🎗 Абсалютным пераможцам і ўладальнікам гран-пры прызнаны сайт дзіцячага сада № 569 Мінска. Спаборніцтва праводзілася Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі. Сёлета ў ім зарэгістраваліся 352 удзельнікі з Брэста, Віцебска, Гродна, Гомеля, Мінска, Магілёва, Ліды, Полацка, Барысава, Салігорска і іншых населеных пунктаў краіны.
Журы ацэньвала дызайн сайта, яго змест, інавацыйнасць. Сярод крытэрыяў ацэнкі — інтэрактыўнасць, тэхналагічнасць, а таксама запатрабаванасць сайта.
У намінацыі “Лепшы сайт органа кіравання адукацыяй” дыпломам І ступені адзначаны сайт упраўлення па адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска, у намінацыі “Лепшы сайт установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” — сайт Цэнтра тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна Мінска “Зорка”. Лепшымі ў сваіх намінацыях таксама прызнаны сайты філіяла Мінскага радыётэхнічнага каледжа БДУІР, спецыяльнага дзіцячага сада № 16 Ліды, дзіцячага сада № 239 Мінска. Перамогу ў намінацыі “Лепшы сайт установы агульнай сярэдняй адукацыі” святкавалі гімназія № 7 Мінска імя В.І.Лівенцава, сярэдняй школы № 160 Мінска і сярэдняй школы № 80 Мінска.
✅ Лепшымі тэматычнымі сайтамі прызнаны сайт рэсурснага цэнтра гімназіі № 39 Мінска, электронны абітурыент БДУІР, Welcome to Belarus Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа, а лепшым блогам педагога стаў персанальны сайт настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 15 Мінска Вольгі Ганчар.