Palunisa Vycinanka


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Искусство


Канал беларускай мастачкi выцiнанкi Вольгi Бабурынай.
e-mail: vitcinanca@gmail.com

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Искусство
Статистика
Фильтр публикаций


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram


Жыццё поўнае адкрыццяў!
Я бачыла і трымала ў руках папяровыя выразкі з кантынентаў: Еўропы, Азіі, Паўночнай Амерыкі. І вось мая чарговая знаходка паходжаннем з Афрыкі! Пахвалюся вам!
Гэта называецца мастацтвам бананавых лісццяў Banana leaf art #Bananaleafart
Найперш афрыканскі мастак высушвае бананавыя лісты. Пры высыханні яны мяняюць колер. Мастак скручвае ліст, калі ён высах да патрэбнага адцення. Такім чынам для працы ствараецца матэрыял рознай светлыні.
Я знайшла ў сеціве прыклады такіх карцін, якія адносяцца да розных рэгіёнаў Афрыкі: Эфіёпія, Паўднэвая Афрыка, канкрэтна вёска Зулу і іншыя. Можна знацсці нават імёны некатопых мастакоў: James Ndegwa (Кенія), Benson Fugah, Stephen Njoroge, George Mukolo.
Так. Гэта больш нагадвае інкрустацыю, альбо аплікацыю з бананавых лісццяў з дамаляванымі элементамі. Але ў працах ёсць чорная папера! Часам яна падкрэслівае альбо выдзяляе нейкія элементы кампазіцыі. А часам з’яўляецца самастойным аб’ектам з выражанай выцінанкавай стылістыкай. Пальмы, альбо вось тыя чорныя дамкі на першай карціне, канечне - чыстая аплікацыя, а вось паглядзіце на зебраў - самая што ні на ёсць выцінанка! На апошняй, трэцяй выяве чорная папера тонкімі стужкамі дадае выразнасці агульнаму відзіку.
Такім вось звычайным паходам у мясцовы сэканд я знайшла афрыканскую выцінанку, няхай пакуль яна толькі элемент карціны-інкрустацыі з бананавых лістоў.

Я ўключу сваю гэтую вынаходку ў новую кнігу, якую пішу. У свае “Выцінанкавыя мемуары”!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Знайсці свой #рытм жыцця. Ніхто нас гэтаму не вучыць. А між тым менавіта так мы патрапляем ва ўласную #плынь і #жыццё жывецца ў #радасць .
Ці адчуваешь ты свой асабісты рытм? Ці маешь #задавальненне ад таго, што робіш?




Нават і не ведаю, як такую інфармацыю падаваць у сацсетках. Але пахваліцца хочыцца!
Цешуся, што адна з маіх анлайн-вучаніц рэалізавала ўжо трэцці міжнародны праект, дзе аб’яднала іншых маіх вучняў, ды яшчэ калег далучыла.
Выстава выцінанкі ў Палацы Савета Еўропы. Калі гэта я памарыла аб такім, што яно здзейснілася?

https://www.svaboda.org/a/33191798.html


Каляндар “Птушкі” на 2025 год.
Аўтарскія выцінанкі з птушкамі.
На ангельскай і беларускай мовах.
8 1/2” х 8 1/2” / 21х21см
Папера 120гр.
Замова ў прыват.
Перасылка ад 5 асобнікаў бясплатная.




Вось ужо і лістапад. Зусім хутка Каляды. Самы час для выцінанкі. Так-так! Самы традыцыйны час для выразання з паперы!
І хоць зараз выцінанка для нас гэта не толькі сняжынка, павыцінаць шэрымі вечарамі белы снег - гэта як вярнуцца ў дзіцячы свет, калі ён быў больш яркім, каляровым і весялейшым!

І таму я запрашаю вас на анлай майстра-курс “Перадкалядныя забавы”!

Што мы будзем рабіць:
- падзялюся з вамі сваімм сакрэтамі выразання прыгожых сняжынак
- пагуляемся з папяровымі карункамі
- павучымся выразаць дробныя сіметрычныя і несіметрычныя элементы
- важны этап - кампаноўка на вакне! - так-так! Ваша вакно (ці вокны) у гэтым годзе будуць незвычайнымі! Гарантую!
- елачныя ўпрыгожанні з паперы - у казку разам са знакамітым казачнікам - гэта бонусны сакрэцік гэтага курса! Даўно марыла зрабіць такі дэкор. Нарэшце дайшоў да яго час!
- і дазнаемся шмат-шмат-шмат цікавых і нечаканых фактаў пра выцінанку!

Не ведаю, як вы, а я заўжды больш люблю набліжэнне да свята, чым само свята. Менавіта падрыхтоўка да яго стварае той самы святочны настрой! І я прапаную падзяліцца з вамі сваім захапленнем!

✂️ з 14 лістапада па 26 снежня - 7 спатканняў па кошце 5ці (далучыцца можна на кожным этапе) + запісы спатканняў!
✂️ два варыянты часу - выбірайце які для вас больш зручны
21.00 па Мінскаму часу, альбо
9.00рм па Нью Йорку
Працягласць сустрэчы 1.20-1.30.
✂️ спатканні на пляцоўцы Zoom
✂️ падрыхтуйце паперу белую і каляровую, нажніцы (вострыя, памер не важны), картон любы, клей-аловак, каляровыя алоўкі (крэйды, альбо фламастары)

Хто будзе праводзіць вам курс:

Volha Palunisa - народны майстар выцінанкі, прафесійная мастачка, экс-загадчыца секцыі выцінанкі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, аўтар практычнага дапаможніка “Мая выцінанка”, удзельнік шматлікіх міжнародных выстаў, семінараў, конкурсаў і фестываляў, сябра The Guild of American Papercutters.

Каб далучыцца, пішыце ў прыват тут, альбо ў тэлеграм @palunisa




Тыя, хто хоць калісці патраплялі на мае лекцыі, альбо майстра-класы, ведаюць, што выцінанка - наша агульнанацыянальная арт з’ява, напоўненая глыбокімі ўласнымі сэнсамі, пачуццямі і перажываннямі.

Я абяцаю вам, што вы адкрыеце новыя нечаканыя рэсурсы не толькі ў выцінанцы, але і ў сабе, тым больш у сваіх продках. Вы па-новаму адчуеце сусвет і сябе ў ім.
І я не выпадкова паставіла такое спатканне менавіта на гэтую кропку народнага календара.

Далучайцеся!

Запіс і кошт сустрэчы - у прават.
Для беларусаў у Беларусі - зніжка.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Сёння ў мяне для вас незвычайная прапанова!
“Рэсурсная выцінанка. ДЗЯДЫ.”
Такую сустрэчу я прапаную для вас 2 альбо 3 лістапада з 20.00 да 22.00 гадзіны па беларускаму часу (1рm, 12pm - 3pm, 2pm па Нью Йорку).
Сустрэча пройдзе анлайн на пляцоўцы Zoom. І абсалютова не важна які вы спецыяліст у выцінанцы ці ў маляванні. Гэта будзе рэсурснае СПАТКАННЕ з вашымі ўласнымі продкамі ПРАЗ МОВУ ВЫЦІНАНКІ !

Што для спаткання патрабуецца:

✂️папера чорная любога фармату;
✂️папера белая, чым большы фармат, тым лепш (можна будзе нават скарыстаць які кавалак рэштак шпалераў)
✂️нажніцы (ясная справа) любыя, галоўнае, каб вострыя
✂️клей-аловак
✂️каляровыя алоўкі (крэйды, фламастары)
✂️пару гадзін часу
✂️тэлефон альбо кампутар для падключэння да Zoom


І яшчэ адна навіна гэтага дня, якая дапаўняе падзею:

На канале АБА выйшла першая частка найцікавейшай гутаркі з беларускай мастачкай выцінанкі Volha Palunisa https://youtu.be/9ci5P_k5hjg?feature=shared

У Волі 5 кастрычніка дзень народзінаў. І я запрашаю ўсіх, сябры, падпісацца на яе сацсеткі, каб не прапусьціць онлайн выставу з 50 лепшых прац 👇🏻
📍Instagram https://www.instagram.com/palunisa?igsh=ZHB6ZTEyZGRhbm00&utm_source=qr
📍Facebook https://www.facebook.com/share/tRYGdznhREQtSMyW/?mibextid=LQQJ4d




5 кастрычніка - мой 50ты Дзень народзінаў. З гэтай нагоды я падрыхтавала выставу на сваёй старонцы ў Facebook - 50/50 EXHIBITION PALUNISA - і з радасццю дзялюся ёй з вам, шаноўныя!

https://www.facebook.com/share/VmcbwtT4LzYs1w6L/?

Заходзьце, калі ласка! Гарантую Вам выдатныя ўражанні! Памятайце, калі будзеце праглядаць, што ўсе працы выразаныя з паперы і толькі!

✂️✂️✂️✂️✂️✂️✂️✂️✂️✂️✂️✂️✂️✂️

Гэтай выставай я хачу выказаць шчырую ўдзячнасць:
♥️маёй маці Гені за тое, што выразала са мной у маім дзяцінстве сняжынкі, ды рабіла іх на мае навагоднія ўбранні да школьных ранішнікаў і стала маёй першакрыніцай выцінанкавага гену
♥️маёй бабулі Маньцы , якая змагла выжыць сама, вырасціць сваіх дзяцей і праз тое даць мне мажлівасць прыйсці ў гэты сусвет
♥️майму тату Славіку за ўроджаную крэатыўнасць
♥️майму дзядулю Шурку за выключную і безумоўную любоў да мяне і яго веру ў мяне, якія далі мне ўпартасць у маіх перакананнях і правільнасці абранага мной шляху
♥️маім настаўнікам і натхняльнікам, якія зрабілі мой творчы шлях мажлівым - Вікторыі Мікітаўне Чэрвонцавай, Юрыю Паўлавічу Герасіменка-Жызнеўскаму, Мікалаю Нікіфаравічу Бяспамятных, Аляксандру Мікалаевічу Ларыёнаву
♥️маім шматлікім сябрам, якія падтрымлівалі мяне на маім жыццёвым шляху і акрылялі сваёй дарамогай і сваім прыкладам

У гэтым альбоме 50 прац прадэманстраваныя ў відэаформе. Напрыканцы кожнага роліка я паказала інструмент, які выкарыстоўваўся для стварэння працы.
Штосці ёсць у наяўнасці, нешта ўжо ў прыватных калекцыях. Любую з прац можна набыць, альбо замовіць аўтарскі паўтор.

Пішыце свае ўражанні, стварайце жывую кнігу водгукаў! Дзяліцеся з сябрамі! Натхняйцеся!


Пачалося!!!
Далучайцеся ў instagram i Facebook!


Моль. (Суцінёр.)
Выцінанка, папера, нажніцы. 2024.

#катстрычнік_2024
#cutstrychnik
#катстрычнік
#cutober
#moth
#моль




Моль. (Путана.)
Выцінанка, папера, нажніцы.

#катстрычнік_2024
#cutstrychnik
#катстрычнік
#cutober
#moth
#моль

Показано 18 последних публикаций.