💥💥💥 У межах акцыі "Бяспечны Новы год!" інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Чэрвеньскага РАНС Юлія Новікава-Сакалоўская сустрэлася з навучэнцамі Турэцкай базавай школы.
Дыялог быў цікавым і пазнавальным.
Разам з Юліяй Мікалаеўнай дзеці паразмаўлялі аб бяспецы на зімовых вадаёмах, ці можна на іх выходзіць адным ці толькі з бацькамі, аб хуткім свяце і аб тым, як упрыгожыць ёлку так, каб яна прыносіла толькі радасць, а не псаванне маёмасці.
Важнай тэмай была і піратэхніка – не толькі салюты і феерверкі, але і петарды, хлапушкі, бенгальскія агні, якія так любяць дзеці.
Разам з госцяй навучэнцы вывучылі крокі выратавання: што рабіць, калі праваліўся пад лёд, калі загарэлася навагодняя ёлка і калі не спрацавала піратэхніка.
Самым прыемным момантам было атрыманне падарункаў ад МНС за дапытлівасць і актыўнасць: размалёўкі і буклеты, прысвечаныя Новаму году.