Прадстаўнікі Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" знаходзяцца ў прэс-туры па Віцебскай вобласці
У гімназіі № 1 Оршы імя Г.В.Сямёнава журналістам расказалі пра грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Дырэктар гімназіі Наталля Кохава адзначыла, што ва ўстанове з сакавіка 2024 года дзейнічае ваенна-патрыятычны клуб "Памяць". Ва ўстанове таксама створаны гарадскі цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі.
У гімназіі № 2 Оршы наладжана супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай. У 2019 годзе падпісаны адпаведны дагавор з эксперыментальнай вышэйшай школай г.Ціндао. Пра гэта расказала настаўніца кітайскай мовы Таццяна Палхоўская. Відэаканферэнцыі, анлайн-урокі, майстар-класы, відэавіншаванні сталі асноўным спосабам зносін з замежнымі сябрамі.
🔸 "Праз здароўе да патрыятызму" — такі дэвіз выбралі ў сярэдняй школе № 4 Оршы. Як адзначыла яе дырэктар Ірына Афіцэрава, значная ўвага ва ўстанове ўдзяляецца фізкультуры і спорту, здароваму ладу жыцця.
Эфектыўныя прыёмы работы прадэманстраваў настаўнік фізічнай культуры і здароўя Яўген Анжэнка. У школе таксама функцыянуе ваенна-патрыятычны клуб "Вымпел" пад кіраўніцтвам Наталлі Ясючэні.
У сярэдняй школе № 13 Оршы імя І.І.Якубоўскага склалася свая сістэма па рабоце з адоранымі вучнямі. Найлепшыя вынікі ў настаўнікаў працоўнага навучання Леаніда Фінкіна і Інгі Філіпчанка.
Пра класы чыгуначнай накіраванасці расказала дырэктар сярэдняй школы № 12 Оршы Алена Кудраўцава.
✔️ Напрыканцы першага дня прэс-туру прайшла сустрэча з начальнікам упраўлення па адукацыі Аршанскага райвыканкама Таццянай Янкоўскай. Ёй быў уручаны дыплом і каштоўны прыз за 3-е месца ў конкурсе на лепшую арганізацыю падпіскі на "Настаўніцкую газету" і іншыя друкаваныя СМІ "Педагагічнай прэсы" сярод устаноў адукацыі краіны за другое паўгоддзе 2024 года.