Паважаныя сябры, на календары — снежань, а значыць, надышоў час падводзіць вынікі конкурсу на падпіску за другое паўгоддзе 2024 года
📌 Вельмі прыемна, што за час існавання конкурсу ў нас сфарміраваўся топ пастаянных удзельнікаў, сярод якіх ёсць свае фаварыты. Вынікі за другое паўгоддзе 2024 года размеркаваліся наступным чынам.
Сярод абласцей лідарскія пазіцыі ўпэўнена трымае Гомельская вобласць (1-е месца). Затым ідуць Гродзенская і Віцебская вобласці.
Калі гаварыць пра вялікія гарады, то і тут ёсць традыцыйныя рэкардсмены. На 1-м месцы — Мазыр Гомельскай вобласці, на 2-м — Ліда Гродзенскай вобласці, на 3-м — Орша Віцебскай вобласці.
Сярод раёнаў вызначыліся: Старадарожскі раён Мінскай вобласці — 1-е месца, Хойніцкі раён Гомельскай вобласці — 2-е месца, Акцябрскі раён Гомельскай вобласці — 3-е месца.
🎗 Канечне ж, пераможцы конкурсу ў кожнай намінацыі з 1-га па 3-е месца будуць узнагароджаны дыпломамі і атрымаюць каштоўныя падарункі — сучасныя тэхнічныя прыстасаванні для арганізацыі камфортнай працы педагогаў.
Заахвочвальныя прызы за волю да перамогі атрымаюць: галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама, упраўленне па адукацыі Салігорскага райвыканкама Мінскай вобласці, упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Смалявіцкага райвыканкама Мінскай вобласці, аддзел па адукацыі Драгічынскага райвыканкама Брэсцкай вобласці, аддзел па адукацыі Слаўгарадскага райвыканкама Магілёўскай вобласці. Значны рост падпіскі дастойны і ўвагі, і каштоўных прызоў!
З пачатку 2025 года Выдавецкі дом "Педагагічная прэса" аб’яўляе чарговы конкурс на лепшую арганізацыю падпіскі на ўсе свае друкаваныя выданні. Новаўвядзеннем з'яўляецца асобны конкурс на часопіс "Спорт time". Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі — спартыўным інвентаром.
Запрашаем да ўдзелу!