Кісцянеўскі дзіцячы сад


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Образование


Дети - это нашее будущее и наше наследие. Это наш мир. Это наше все. Главное правильно подойти к вопросу воспитания.

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Образование
Статистика
Фильтр публикаций


Беларуская зiма

Прыйшла пара
зімовая,
Хутчэй рыхтуй канькi!
Але кудысьцi дзеўся снег
I знiклi ўсе снегавiкi.
Сыпле дробны дожджык зранку
Лужыны стаяць ля ганку.
Я ў задуменні ля вакна –
Зіма!  Ты —  восень, цi зiма?
Алісейко Кацярына  
#паэтычная_старонка
#Кісцянеўскі_дзіцячы_сад




Зімовы сон
Дрэвы ў снежнай белі
ў глухім раздоллі.
У анямелых месцах
Рэчкі ў палоне.

У белабрысым лесе
холадна навокал.
Месячык на небе
асвяціў прасторы.

Усё наўкол заціхла,
Зоркі замільгалі.
Спяць звяры і птушкі
Ў беласнежным краі..

Вішнеўскі Ян Казімір
#паэтычная_старонка
#Кісцянеўскі_дзіцячы_сад


Репост из: Детский сад √7 г. Рогачева
ЗАГАДКІ-БЛЫТАНКІ
Серж Мінскевіч

***
Хто такая – уцякае
І сляды свае змятае?
Хвост – як рудая каса,
Гэта, пэўна… 
кілбаса?
(Не, ліса!)

***
Тоўсты ён, фырчыць, булькоча,
Спіна над вадой бліскоча.
Разяўляе моцна рот,
А завецца ён… 
кампот?
(Бегемот!)

***
На сабе нясе ён горы,
Не адчуе смагі, зморы,
Праз пяскі яго маршрут
Праўда, гэта – 
парашут?
(Не, вярблюд!)

***
Ногі тоўстыя – нямала!
Вуха – быццам бы махала,
Сам ён важыць пару тон.
Можа, гэта царскі 
трон?
(Гэта слон!)

***
Каля дрэва – велікан,
Шыя доўгая, бы кран,
Ці як слуп для тэлеграфа.
Правільна, што гэта – 
шафа?
(Не, жырафа!)

#жарты #загадкі
#чытаем_беларускае
#мая_мова
#дет_сад7


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
❤️💚 Будзь у трэндзе
   🕊
#родная_вышыванка


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Шаткаваць (дзеяслоў | нез.​ трыванне)

Рэзаць доўгімі тонкімі палоскамі (звычайна капусту).

🌤
#Мовай_ганаруся


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Ніхто і ніколі не зможа падняць табе настрой так, як гэта робяць твае лепшыя сябры.

❄️🫧❄️🫧❄️🫧❄️🫧

Добрага дня!


Песня на Каляды

Пастушкі гулялі,
Каляду ігралі:
Бог нам аб’явіўся,
Хрыстус нарадзіўся
– Каляда-Каляда, гэй.

Не ў пышных харомах,
Ані ў панскіх домах:
У маленькай хаце
Яго туліць Маці
– Каляда-Каляда, гэй.

Трэба несці дары,
Трэба даць ахвяры:
Як мы і Ён кволы,
Хоць кругом анёлы
– Каляда-Каляда, гэй.

Гукнём нашу песню,
Як бы на прадвесні:
Хрыстус свет адменіць,
Голаў злу прышчэміць
– Каляда-Каляда, гэй.

Чэсць Табе, Марыя,
Чыстая лілія:
Цябе Божай Маці
Будзем называці
– Каляда-Каляда, гэй.

І Язэпу слава
Няхай бы паўстала:
Бо ў яго ж прынятку
Марыя з Дзіцяткам
– Каляда-Каляда, гэй.
#паэтычная_старонка
#Кісцянеўскі_дзіцячы_сад


Репост из: ЦКРОиР #г.Рогачёва
Шануйце тое, што з вамі адбываецца! Хто радасць шукае-той яе і знаходзіць...
🤩Добрай раніцы💫
#настрой_сёння


Репост из: Довская средняя школа
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
I дзeнь i нoч шaлee зaвipyxa, Пa шыбы вoкны зaмялa,
У кoмiнe гaлociць вeцep глyxa,
– Hi выйcцi, i нi выexaць з cялa.
Icкpыcты cнeг нa coнцы cлeпiць вoчы,
Pыпiць пaд пaлaзaмi i cтyпoй, Блaкiтaм aдлiвae cяpoд нoчы.
Miльгaюць зopы, цiшa i cпaкoй.
Пaбeлeныя cнeгaм aкaнiцы, Miж тpэшчын тлeюць pыcaчкi cвятлa.
Taкoю мнe мaя Paдзiмa cнiццa,
Дзe ўce шляxi зaвeя зaмялa. Taкoю любaю з дaлёкix дзён Янa пpыxoдзiць y чapoўны coн:
Чым cнeг i зaвipyxa, i зiмa, 3дaeццa, пpыгaжэйшaгa нямa.

Сяргей Грахоўскі

#Доўская_СШ
#Паэтычная_старонка


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
❤️💚 Будзь у трэндзе
   🕊
#родная_вышыванка


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Шастаць (дзеяслоў | нез.​ трыванне)

Утвараць лёгкі шум, шоргат.
Біць з шумам (размоўнае).
Хадзіць, снаваць туды-сюды з мэтай шго-н. выгледзець, украсці і пад. (размоўнае).

🌤
#Мовай_ганаруся


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Перамяшчэнне з'яўляецца неабходнасцю, хуткасць - задавальненнем.

❄️🫧❄️🫧❄️🫧❄️🫧

Добрага дня!


Репост из: Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна
На думку псіхолага, веру дзяцей у Дзеда Мароза трэба падтрымліваць да сямі гадоў

Дзіцячы псіхолаг Алена Мухамецянава расказала, што да шасці-сямі гадоў не варта адбіраць у дзяцей веру ў цуд, паколькі менавіта да гэтага ўзросту дзеці шчыра перакананы, што Дзед Мароз існуе. Акрамя таго, спецыяліст рэкамендуе гэтую веру падтрымліваць.

А вось ад дзяцей старэйшых за восем гадоў хаваць праўду не варта, аднак развенчваць міфы трэба вельмі мякка і далікатна, і, улічваючы эмацыйны стан дзіцяці, паспрабаваць яго моцна не знерваваць.

#бацькі_дзеці
#псіхалогія
#зарэчанскі_дзіцячы_сад


Репост из: Гадиловичская средняя школа
Зіма зноў сыпле мяккі снег,
А бель – аж вочы адбірае,
І нечы ранні санны бег
Завея следам замятае.

На дрэвах – вэлюмны апад.
Стаіла ўсё вакол дыханне.
Гляджу на задрамаўшы сад,
На заварожанае ранне.

Успомню свой дзіцячы свет –
І сэрца ледзь не замірае.
Здаецца, снег нязбыўны след
Майго маленства замятае.


Ёлка-бароўка

Ёлачка-бароўка
У хатку да цяпла
Ад шэрага воўка
З бору уцякла.

Мы ёй падарылі
Цацкі і шары.
Зоркай азарылі –
Гары, гары!

А над нашай ёлкай –
Яркая вясёлка.
А пад нашай ёлкай –
Вёрткая вавёрка.

А навокал ёлкі –
Танцы і смех.
Развяжы, дзядуля,
З цукеркамі мех!

#паэтычная_старонка
#Кісцянеўскі_дзіцячы_сад


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
❤️💚 Будзь у трэндзе
   🕊
#родная_вышыванка


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Швэндацца (дзеяслоў | размоўнае | неадабральнае | нез.​ трыванне)

Хадзіць без справы, занятку, сноўдацца.

🌤
#Мовай_ганаруся


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Праца прыносіць радасць і мiр, калі ведаеш, што правільныя думкі і правільныя намаганні, непазбежна забяспечаць правільныя вынікі.

❄️🫧❄️🫧❄️🫧❄️🫧

Добрага дня!


Убраны бялюткім абрусам стол,
Белы сняжок, так святочна вакол.
Яловыя лапкі-галінкі блішчаць,
Ад мішуры і ад цацак гараць.
Сенца ляжыць і запалены свечкі,
Пахнуць салодка ізноў перапечкі.
А на стале страў дванаццаць чакаюць,
Разам малітву ўсе пачынаюць.
Людзі ізноў спадзяюцца на цуда.
І Нараджэнне Хрыстова ўсюды:
У сэрцы, у хаце, у вачах і ўсмешках,
Хай будзе ўсё ў жыцці толькі лепшым!

#паэтычная_старонка
#Кісцянеўскі_дзіцячы_сад

Показано 20 последних публикаций.