Вітаю, шаноўныя!
Ужо больш за год Лёшы няма, а я не адпісваюся ад яго канала. Гэта як нейкая апошняя нітачка, якая нас звязвае.
Калі зусім сумую, іду на Лешкін сайт, папа працягвае яго аднаўляць паціху. Будзем удзячны, калі і вы нешта прышлеце у архіў.
Мы знарок зрабілі рубрыку “Рэха Лёшкінага Жыцця”, дзе і плануем публікаваць нашы ўспаміны.
Сёння напрыклад успомнілі думкі Лёшы наконт “Маленькіх трагедый”:
https://free-teatr-aleks-strel.net/be/rlz/poglad-na-malenkia-tragedyi.html
Мар'яна Салеева