Лукашынскі дзённік


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Блоги


🐷 Нейра-селянін, бульба-інвестар, SMS-калгаснік
👨‍💻 Ствараю тэксты, будую сэнсы і сюжэты
🏡 Жыву ў вёсцы Лукашына Іўеўскага раёна
🤓 Сувязь з аўтарам: @evgenirum

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Блоги
Статистика
Фильтр публикаций


✝️ Капліца Святой Барбары на старых каталіцкіх могілках у Лідзе.

Першая капліца, драўляная, была пабудавана у 1805 годзе. Рэстаўравана ў 1848. У 1909 ледзь не згарэла, але пажар тэрмінова патушылі. У 1930 пачалося будаўніцтва каменнага будынка, якое ішло такімі тэмпамі, што дах з’явіўся толькі ў 1937 годзе. Цяперашні выгляд капліца атрымала пасля праведезенага на пачатку 2000-х рамонту.

Самі могілкі з’явіліся аж у другой палове XVIII стагоддзя. Тут пахаваны два ўдзельнікі паўстання 1863 года — Валерыя Цехановіч і Каятан Дарашкевіч.

Цікавыя факты:

✔️ калісьці ў каплiцы быў стары арган, які перадалі ў Крупава ў 1904 годзе. У 1919 ён згарэў разам з касцёлам;

✔️пасля таго, як у Лідзе зачынілі манастыр кармелітаў і піяраў (з-за паўстання 1830-31 гадоў), набажэнствы праводзіліся менавіта ў капліцы Святой Барбары;

✔️пэўны час на тэрыторыі могілак існаваў драўляны шпіталь для жабракоў; ёсць звесткі, што ў 1856 годзе ў ім жыло 12 чалавек.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🌲 Гуляю па лесе ASMR

P.S: спрабую новы відэафармат. Планую час ад часу выпускаць такія відэа з аповедамі пр сваё жыццё-быццё.

Каб я разумеў, што вам падабаецца, стаўце ❤️

Калі лічыце, што гэта лепш пакінуць для іншых сацсетак, стаўце 👎


#відэа_лд


🔆 Вагаўся і думаў, што ж такога разумнага пад гэтымі фота напісаць.

А потым зразумеў.

Ну на што тыя словы, калі такое неба даюць, ды яшчэ і без фільтраў


Вітаю, сябры!

Хачу параіць вам канал, які з першага допіса і прагляду відэа трапіў мне прама ў сэрцайка.

Называецца ён «Около Деревни». Аўтары - Дзяніс і Наташа, муж і жонка, бацькі чатырох дзяцей, гаспадары катоў, сабакі і процьмы курачак.

Дзяніс і Наташа простымі словамі, з душой і шчыра распавядаюць пра сваё вясковае жыццё-быццё, прычым робяць гэта так, што хочацца ўсё закінуць і неадкладна да іх далучыцца.

Шчыра раю падпісацца на іх Тэлеграм, ну а новыя серыі пра жыццё сям'і выходзяць на Youtube два разы на тыдзень.

Не пашкадуеце, гарантую

@OkoloDerevni


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🕯️Сьвяты вечар добрым людзям

#відэа_лд


😔 10 год таму сышла з жыцця мая бабуля Любоў Канстанцінаўна. На вялікі жаль асэнсаваць, які значны ўнёсак яна зрабіла ў фармаванне маёй асобы, я змог толькі пасля таго, як яе не стала.

Але я цябе памятаю, бабуля.

Гляджу ў тое самае вакно.

Вешаю календар на тое самае месца, дзе вешала і ты.

Таплю ў той самай печы, варушачы вуголле тымі самымі качэргамі, да якіх дакраніліся і твае рукі.

Заходжу ў чысты пакой і дакранаюся да вышыўкі, над якой ты сядзела доўгімі зімовымі вечарамі.

Я памятаю і стараюся хоць на некалькі адсоткаў быць такім, якім ты хацела бачыць мяне.

Памятаю і люблю

P.S.: успомніць бабу Любу, трошкі пачытаць пра яе і паглядзець фотакарткі можна па спасылцы

На здымку вышэй – я, бабуля і малодшы брат Міша падчас святкавання яе Дня народзінаў. Пачатак 2000-х.


👂 Рубрыка «Падслухана», выпуск 12

Аўтарскае вымаўленне максімальна захавана.

ПАДСЛУХАНА Ў ІЎІ

🚕
– А мне вот нравіцца ў Лідзе. Там і страіцельные магазіны харошыя, і ваапшчэ. Помню, пакупаў вот дверы: прыдзёш у «Панараму», Андрэй там такі есць, с нім і пагаварыць прыятна, і цэны харошыя. А што наша Іўе? Эх, яма!


🧍‍♀🧍‍♀
– Твой памёр жа?
– Ну так, ужо тры месяцы як памёр. Цяпер адна ў хаце. Спачатку цяжка было, а цяпер не хачу, каб хто-та нарушаў маё адзіночэства. Прывыкла (уздыхае).
– Ну так, да ўсяго прывыкаеш. А як ты спіш?
– Добра сплю, але рана ўстаю.
– Ну я таксама рана кладуся, мо ў дзевяць, у шэсць устаю.
– Як вес твой? Нармальна?
– Ды дзе нармальна! (абурана маша рукой).
– Сколька важыш?
– Дзевяноста!
– То ж няшмат.
– Да многа! Хадзіла да доктара, [яна] сказала, убіраць трэба.
– Ну, калі сказалі, то трэба. Мне тожа трэба пахудзець, але дзе я пахудзею (смяецца).


🐀
– Куды ідзеш? Дадому ці куды?
– Дадому. Дзіма праснуўся, трэба вяртацца, карміць.
– Ясна. А я вось збіраюся бацоў травіць, атраву во купляю. Бацы атакавалі, матка Боска, хоць ты караўл крычы, спасу няма.


#падслухана_лд


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🗓️ У Новы год — з новым каляндаром на роднай мове

#відэа_лд


🤧 Апошнія дні 2024 прынеслі з сабой хваробу, але разам з тым — доўгачаканую сустрэчу з дачкой і падарожжа па маршруце Ліда – Мінск – Гомель і назад. Вярнуўшыся ў Лукашына, колькі дзён давялося правесці ў ложку. З іншага боку, шмат пра што думалася. То падсумую.

🏘️ 988 дзён, ці 2 гады і 8 з паловай месяцаў мінула ад майго пераезду ў вёску. Першая палова 2024 года нічым незвычайным не запомнілася. Затое з канца ліпеня пачало віраваць жыццё: сустрэчы з сябрамі, новыя знаёмствы з цудоўнымі людзьмі, шматлікія паездкі па Беларусі, шэраг інтэрв’ю…

🙂 У верасні я нарэшце стаў паўнавартасным жыхаром Іўеўскага раёна, змяніўшы прапіску. У снежні – сустрэў сваю, адзіную і найлепшую, палову. Такім чынам, не маю на што скардзіцца, хочацца толькі будаваць планы на будучае і здзяйсняць свае мары.

🤗 Абдымаю вас, мае даўнія сябры-падпісанты, і вітаю новых. За гэты год «Лукашынскі дзённік» вырас амаль у два разы. Дзякую, што сочыце за маімі прыгодамі, пакідаеце рэакцыі і каментары, выказваеце пажаданні і падкідаеце ідэі — гэта для мяне неацэнна.

🥳 Віншую ўсіх вас з надыходзячым 2025. Упэўнены, што ён будзе значна лепшы, чым год мінулы.

🎄 Хай агні ялінак прынясуць цяпло і ўтульнасць у вашыя дамы. Зычу, каб кожны дзень будучага года быў напоўнены дабром і радаснымі момантамі, яскравымі эмоцыямі і цудоўным настроем!


🎄 Сябры, шчыра віншую ўсіх, хто адзначае, са святам Божага Нараджэння.

Хай кожны дом напоўніцца чароўнай атмасферай калядных святаў, а кожнае сэрца - верай у цуд, надзеяй на лепшае і любоўю да блізкіх.

Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, плённых справаў і радасных дасягненняў.

Няхай святло каляднай зоркі сагравае вас увесь год

💫

Показано 10 последних публикаций.