🌍 "Прававая ініцыятыва" абвяшчае набор на курс па правах чалавека для падлеткаў 13-17 гадоў, якія жывуць у Літве! 🌍Ці ведаеш ты, што многія складанасці эміграцыі — новае асяроддзе, іншая мова, незнаёмая адукацыйная сістэма, могуць быць выкліканы ў тым ліку парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі?⚖️ Парушэнні ў школьнай і ўніверсітэцкай адукацыі, на працы і ў грамадскім жыцці пакідаюць след на нас. Але разам мы можам даведацца пра тое, што такое правы чалавека, як яны функцыянуюць і як іх парушэнні ўплываюць на кожнага з нас.
💡 На нашым курсе ты даведаешся:📜Якія правы чалавека існуюць, як яны развіваліся і хто можа іх парушаць?
💖Як стварыць бяспечнае асяроддзе без мовы варожасці, булінгу і дыскрымінацыі?
🌐Што такое міжкультурнае паразуменне і як эфектыўна вырашаць канфлікты?
💻Як бяспечна сябе паводзіць у інтэрнэце і якія правілы варта ведаць?
🌿Шмат ролевых гульняў, практыкаванняў, атмасфера сяброўства і падтрымкі!
🎨А фінальны творчы праект дапаможа табе перадаць свае эмоцыі і думкі праз мастацтва!
📅 Першы блок курса адбудзецца 26-27 кастрычніка ў Вільнюсе. Мы паклапоцімся пра жытло і харчаванне.📌
Праграму школы і заяўку шукай па спасылцы❗️ Заяўкі прымаюцца да 21 кастрычніка, 23:59 (па менскім часе). Вынікі адбору будуць паведамлены да 23 кастрычніка.
🎓 Курс бясплатны! Не прапусці шанец стаць часткай супольнасці, якая стварае свет, у якім правы кожнага паважаюцца і выконваюцца.
🫶 Да сустрэчы на першай сесіі!