Культура — душа чалавека, а дух народа не знішчыць
Павел Латушка аб прызнанні Вольных Купалаўцаў экстрэмістамі
Купалаўцы. Вольныя Купалаўцы. Яны з гонарам выйшлі з народам у 2020 годзе і з гонарам ідуць далей. Бо гонар — гэта тое, што не прадаецца. І выбітныя дзеячы нацыянальнай культуры змагаюцца за праўду. І гэта павінна натхняць нас усіх! Мы разам здольныя, як казаў Янка Купала, «падняць сцяг і дайсці да перамогі!».
Рэжым прызнае творы класікаў беларускай літаратуры: Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Уладзіміра Арлова, самаго Янкі Купалы і многіх іншых — экстрэмісцкімі матэрыяламі. Яны выключаюць са школьнай праграмы творы Уладзіміра Караткевіча. Яны мэтанакіравана змагаюцца з беларускай культурай.
У іх нават не дрогнула рука, каб падпісваць рашэнні аб прызнанні экстрэмістамі народных, заслужаных артыстаў, выбітных дзеячаў нацыянальнай культуры, тых, хто пакаленнямі працаваў у Купалаўскім тэатры — найстарэйшым беларускім драматычным тэатры.
Янка Купала калісьці сказаў: «Дум не скуеш ланцугамі». Так і культура застанецца ў душы чалавека, а дух народа не знішчыць.
Прызнанне купалаўцаў экстрэмістамі — гэта пацверджанне таго, што рэжым баіцца беларускую культуру, якая ўнутры кожнага шчырага беларуса. Гэта падцверджанне таго, што беларуская культура — гэта пагроза для рэжыму.
І хацеў бы зноў узгадаць словы Песняра:
«Нам даюць наш сцяг у рукі і гэты сцяг мы павінны з трыумфам вынесці на жыватворнае святло будучыні, вынесці з гордасцю, з гонарам і славай, — сцяг не абы-які, а свой, беларускі».
Я. Купала