МЗС Польшчы прызначыў новага Упаўнаважанага па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі
Я вітаю пасла Адама Халацінскага ў якасці новага Упаўнаважанага прадстаўніка Міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Упэўнены, што наша плённае супрацоўніцтва, якое пачалося яшчэ падчас вашай дзейнасці на пасадзе Пастаяннага прадстаўніка Польшчы ў АБСЕ, будзе працягвацца.
Гэта важнае рашэнне МЗС Польшчы, якое дэманструе пераемнасць дзейнасці распачатай паслом, Спецпрадстаўніком МЗС Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Артурам Міхальскім, і сталую падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі нашымі польскімі партнёрамі.
Прызначэнне новага Упаўнаважанага прадстаўніка Міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі азначае нязменную падтрымку Польшчай памкненняў беларускага грамадства да дэмакратычных зменаў у Беларусі.