СЛАВУТЫ Й ШЧЫРЫ ДАСЬЛЕДЧЫК БЕЛАРУСКАГА ДОЙЛІДЗТВА
13 кастрычніка 1896 г. у Маскве нарадзіўся Мікола Шчакаціхін - выбітны беларускі мастацтвазнавец, гісторык ды пэдагог.
Закончыў гісторыка-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту, працаваў ва Ўкраіне, дзе быў у праўленьні Ўсеўкраінскага Зьвязу пісьменьнікаў.
З 1922 г. Шчакаціхін у Менску. Быўшы чальцом Інбелкульта, стварае ў ім Камісію па гісторыі мастацтва.
Мікола Шчакаціхін адзін з заснавальнікаў беларускага мастацтвазнаўства. Дасьледваў беларускую архітэктуру і выяўленчае мастацтва ад старажытных часоў да сучаснасьці. Мае непасрэднае дачыненьне да ўводу ва ўжытак тэрміна "віленскае" ці "беларускае" барока. Цікавіўся і вывучаў беларускую мову.
Трапіў пад рэпрэсіі 1930х, цяжка хварэў на сухоты. Памёр у высылцы ў Башкірыі ў 1940 г. Рэабілітаваны ў 1956 г.
На вуліцы Кірава на былым даходным доме Ядзьвігі Кастравіцкай маецца памятная шыльда ў гонар навукоўца.