Чартоўскі добрая кава


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Видео и фильмы


Погляд на кіно з беларускай канапы ў Польшчы
Абмеркаванні — у "Дабл R": https://t.me/+zIDieffXX3kyZjYy
Рэклама і супрацоўніцтва: @little_ashh

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Видео и фильмы
Статистика
Фильтр публикаций


tumblr_c644c3a951437416792cfd232e3c28c7_25d6a5ff_540.gif
2.6Мб
Спецыяльна ўпершыню ў жыцці паглядзела "Індыяну Джонса", каб знайсці для вас лепшую гіфку да сённяшняга дня.

А ў вас ёсць фільмы, якія ўсе ў свеце глядзелі, а вы не?

176 0 2 13 27

Хочаце быць у курсе апошніх навін са свету відэагулень, фільмаў, серыялаў і не толькі? 🤔
Наш канал — гэта ваш ключ да ўсіх галоўных падзей у поп-культуры.
Тут вы знойдзеце:
- 🔥 Найноўшыя абнаўленні і анонсы відэагулень
- 🎥 Агляд кінапрэм'ер і серыялаў
- 🎤 Навіны з музычнага свету

І ўсё гэта па-беларуску! Падпісвайцеся і заставайцеся на хвалях поп-культуры разам з намі! 📲

👉 https://t.me/schlachcic 👈
👉 https://youtube.com/@schlachcic?si=KiGr58Iz0D1_5AAv 👈

#партнёрскі_пост


Репост из: Наш Минск
Драўляны кiнатэатр "Зорка", у 1975 годзе заменены на сучасны "Октябрь".


7a858f33fc7b1c216854d699e0e596e7.gif
1.1Мб
Том заліваецца кавай, бо яго зноў давёў Джэры, ці проста ў яго таксама быў складаны панядзелак (feel you, Том).

Дарэчы, сёння мульціку спаўняецца роўна 85 гадоў – 10-ага лютага 1940-ага года Ўільям Хана і Джозэф Барбэра прадставілі першую серыю пра аб'юзіўныя адносіны ката і мышы.

А вы за каго заўзелі, за Тома ці за Джэры?

#кінакава
#у_гэты_дзень


Фільм "5-ы верасня" (September 5) прайшоў неяк ніжэй радараў усялякіх падборак за 2024-ы год, і зразумела чаму: гісторыя захопу ізраільцян у закладнікі зараз некаторым падаецца не вельмі зручнай тэмай для абмеркавання. Але фільм хутчэй не пра палестынска-ізраільскі канфлікт, а пра працу журналістаў у крызіснай сітуацыі: мы бачым, часамі літаральна, як круцяцца колкі, пераключаюцца камеры, клеяцца літары, бегаюць з пакоя ў пакой людзі з рацыямі — і ўсё гэта дзеля таго, каб гледачы ўбачылі на экране тэлевізара самыя актуальныя навіны роўна ў тым выглядзе, да якога прывыклі. Акрамя таго, стужка ўздымае і знаёмыя для журналістыкі этычныя пытанні: што можна, а што нельга паказваць у прамым эфіры? Чыю гісторыю мы расказваем, калі паказваем дзеянні тэрарыстаў? Ці можна грэбаваць працэдурай пацвярджэння фактаў дзеля хуткай карцінкі? Фільм разварочваецца паступова, закручваючы спіраль напружання, і недарма ён атрымаў сваю оскараўскую намінацыю за лепшы арыгінальны сцэнар — канцоўка атрымліваецца сапраўды драматычнай, нават нягледзячы на тое, што яна ўжо даўно вядомая.

Калі вам спадабаўся оскараносны "У цэнтры ўвагі", "Грамадзянская вайна" Гарланда ці класічная "Уся прэзідэнцкая раць", не прамініце і "5-ы верасня" — гэта крэпкая, хаця і трохі алдскульная работа пра працу журналістаў, іх сумневы, выбары і долг перад гледачамі (ці прост жаданне быць лепшым у сваёй справе?). У беларускім пракаце не бачу, але ўжо ёсць онлайн.

#агляд


Сёння глядзім трэйлер першага поўнаметражнага ігравога фільма беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі "Лебядзіная песня Фёдара Озерава", што будзе прадстаўлены ў секцыі "Форум" на сёлетнім Берлінале. Стужка распавядае гісторыю музыкі Фёдара, які шукае свой чароўны швэдэр, што дапамагае яму пісаць песні, пакуль увесь астатні свет чакае пачатку Трэцяй сусветнай (мы ці не мы?).

Прэм'ера адбудзецца ў Берліне 14-ага лютага — буду чакаць на водгукі і спадзяюся, што таксама хутка зможам недзе паглядзець фільм, бо ці шмат у нас выходзіць беларускага камедыйнага поўнага метра (няшмат).

#трэйлер


Толькі што дзве фанабэрыстыя мадэлі кінулі Джыі драбязу ў яе кубак з кавай, бо прынялі яе за бяздомную. Але зараз Джыя падымецца і пойдзе ў тую ж ў мадэльную студыю, што і яны, і знойдзе там усё галоўнае ў сваім жыцці — каханне і працу, што і зробіць яе знакамітай, і падштурхне да павольнага самазабойства наркотыкамі. А драбязу яна верне мадэлям — разам з кавай, бо не варта меркаваць аб некім толькі па знешнасці.

Джыя (Gia), 1998
#кінакава


Забылася пахваліцца ў студзені, пахавалюся зараз: яшчэ ўлетку набыла ў берлінскім музеі кіно каляндар з постэрамі нуарных фільмаў, цяпер кожны месяц сустракаю з новым нуарам – у студзені быў "Трэці чалавек" з Орсанам Уэлсам, а ў лютым – "Па-за законам" таго самага авіятара Говарда Х'юза. Калі хто чакаў знак, каб паглядзець які стары вестэрн, гэта ён.


Пакуль перад "Оскарам" актыўна адмяняюць Карлу Сафію Гаскон за яе даўнішнія твіты (гэтая культура адкопвання бруду павінна памерці, ну праўда), Netflix таксама як мага цішэй адмяніў "Пясочнага чалавека" — другі сезон серыяла яшчэ выйдзе, але будзе апошнім. Што яго зачыняць, стала зразумела адразу, калі разгарэўся скандал вакол Ніла Геймана і сэксуальных дамаганняў, але ўсё адно шкада гэты багаты сусвет, якому проста не пашанцавала з аўтарам.

Вось вам, дарэчы, афіцыйны і фанатскі постэры — адгадайце, які быў зроблены на каленцы, а які з любоўю.

#навіны
#постэр


Netflix учора выкаціў традыцыйнае відэа з сваімі праектамі 2025-ага года — у маім спісе найбольш чаканых месцяцца апошні сезон "Вельмі дзіўных спраў", фінал "Гульні ў кальмара", пераасэнсаваны (спадзяёмся) "Вядзьмар", працяг "Уэнсдэй", наступная частка "Нажоў вонкі" і "Франкенштэйн" Гільерма дэль Тора. Нічога больш, на жаль, асабліва не чакаю і ты не чакай, хаця яшчэ некалькі цікавых фільмаў у вочліст дадала (напрыклад, "Джэй Келі" Ноа Баўмбаха і "Жанчыну ў каюце 10" з Кірай Найтлі).

Поўны спіс будучых праектаў можна паглядзець тут.

#навіны


Глядзім паўнавартасны трэйлер трэцяга сезона "Белага лотаса" (The White Lotus) — чакаю не менш напружанай казкі пра багатых і не вельмі, чым у першых двух сезонах (гэтым разам сустракаемся ў Тайландзе).

І шчыра кажучы, Максу бы падумаць над прасоўваннем сваіх праектаў, а то серыял файны, выходзіць ужо ў лютым, а пра яго нідзе нічога не чуваць, і постар як у "Мсціўцаў".

#трэйлер


Як (напэўна) гаварыў вялікі Кір, што можа быць лепей, чым пачынаць рабочы панядзелак за кубачкам кавы разам з улюбёнай камандай — нават калі дакладна не ведаеш, што робіш і навошта. Праўда, Марк С.?

А вы ўжо пачалі другі сезон "Раздзялення"? Як вам?

Раздзяленне (Severance), 1-ы сезон

#кінакава

432 0 1 13 26

Калі Юру Барысаву далі намінацыю на "Глобус", я маўчала; калі далі намінацыю на "Оскар", я маўчала; калі пачалі абмяркоўваць яго выказванні пра Сталіна ды Пуціна – таксама змагла стрымацца; але здымацца ў Кустурыцы сёння – ну такі крынж, я проста не магу(((

#навіны

966 0 5 13 24

Вось вам яшчэ оскараўскі спіс (з нюансам). Што б дадалі?


я: увесь год нібыта намагаюся глядзець навінкі
оскар: дрэнна намагаешся 🫠


Абвешчаныя намінанты на "Оскар"-2025, і вось мае хайлайты:

⭐️ "Субстанцыя" намінаваная на лепшы фільм, Каралі Фаржа — на лепшую рэжысуру, а Дэмі Мур — на лепшую актрысу, плюс яшчэ ёсць намінацыя за сцэнар, грым і прычоскі — шчыра радая, што акадэмікі расчэхліліся адзначыць бодзіхорар

⭐️ У намінацыі на лепшую ролю другого плана сярод мужчын заўзею за Кірана Калкіна 🖤

⭐️ Больш за ўсё намінацый атрымала "Эмілія Пэрэз", і гэта мо самы вялікі разрыў паміж гледачамі і акадэмікамі за апошні час (на Letterboxd фільм мае адзнаку 2,6 з 5, а на Rotten Tomatoes — 76%).

⭐️ "Чэленджэрам" не далі нават намінацыі за саўндтрэк — падаецца, нехта стаміўся ад Трэнта Рэзнара і Ацікуса Роса. Таксама без намінацыі за рэжысуру застаўся Дэні Вільёў з "Дзюнай 2" (выбачай, Джош Бролін).

⭐️ "Насферату" атрымаў толькі ўзнагароды за выгляд: строі, грым/прычоску, пастаноўку ды аператарскую працу.

⭐️ Латвійская анімацыя "Плынь" адзначаная ажно ў дзвюх намінацыях (лепшы анімацыйны і лепшы замежны фільм) 🐈‍⬛

Ну і, канешне, усе фільмы-намінанты нехта ўжо ўтульна сабраў у спісачак на Letterboxd (і нават з агрэгаванымі прадказаннямі).

А вы што думаеце наконт сёлетняй прэміі?

#навіны


Вяртаючыся да нашага складанага свету, магу сказаць, што ўсё гэта ўжо было ў "Спадкаемцах" 🥲

Показано 17 последних публикаций.