💥Кафедра перыядычнага друку і вэб-журналістыкі БДУ разам з рэдакцыяй часопіса «
Роднае слова» з сакавіка 2025 года адкрывае рубрыку «
Медыяадукацыя».
📚Настаўнікі і вучні знойдуць адказы на
шэраг пытанняў, а менавіта:
🔹журналіст як суб’ект масава-інфармацыйнай дзейнасці,
🔹аналіз прадуктаў інфармацыйнай дзейнасці,
🔹этычная і прававая культура журналіста,
🔹развіццё навыкаў працы з інфармацыяй, крытычнага мыслення,
🔹стварэнне ўласных тэкстаў публіцыстычных тэкстаў.
✨Каардынатарам рубрыкі выступае прафесар
Віктар Іўчанкаў, аўтарамі матэрыялаў будуць выкладчыкі кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі БДУ, а таксама іншых навучальных устаноў.
📎Пачытаць артыкул Віктара Iванавiча Іўчанкава «
Журналістыка як інфармацыйна-камунікацыйная дзейнасць» можна ў сакавiцкiм нумары “Роднае слова».
📌Як вядома, у Беларусi зацверджана вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў прафесію журналіста» для VIII–IX класаў. Новая рубрыка дапаможа навучэнцам даведацца больш пра дзейнасць журналіста.