«Ляціць зноў» – Дзіма Нікановіч прэзентуе кліп да Дня Роднай мовы
Беларуская версія тэксту вядомай песні “Let it snow” належыць паэту Мікіце Найдзёнаву, які быў эвакуяваны з Беларусі ў мінулым годзе.
У беларускай версіі – не столькі пра завіруху, колькі пра душу беларуса, якая «ляціць зноў» да Радзімы.
«Гэтай песняй мы хацелі перадаць самыя цёплыя вітанні беларусам і беларускам. Усе мы па-ранейшаму разам, хоць паміж намі кіламетры дарог і калючыя межы. Але мы можам спяваць адны і тыя ж песні, размаўляць на роднай мове і заставацца на сувязі», – кажа выканаўца песні Дзіма Нікановіч.Дарэчы, у кліпе зняліся і іншыя вядомыя беларусы: журналісты і блогеры Аляксандр Івулін, Яраслаў Пісарэнка, Макс Паршута, спявачка Lear, ціктокер Мікіта Бялевіч, мастак Яраслаў Кірвель, фатограф Johnny Cosmic. Кліп зняў і змантаваў музыка і відэограф Яўген Курыльчык, а зрэжысавала Аліна Мазавец, вядомая па YouTube-шоу “О(б)суждаем”.
Раім паглядзець ды паслухаць