ЗША і Беларусь 😤Сёння спаўняецца 250 гадоў з дня прыняцця Дэкларацыі незалежнасці ЗША ад Злучанага Каралеўства. У Амерыцы сёння, як учора ў нас, робяць парады, запускаюцца феерверкі, рыхтуюць барбекю, гуляюць у бейсбол — агулам, амерыканцы праводзяць галоўнае амерыканскае свята сапраўды па-амерыканску.
🐸Але дзень стварэння амерыканскай дзяржавы мае ўплыў і на ўвесь свет, у тым ліку на нас. Ніхто не будзе спрачацца пра амерыканскі ўплыў на краіну, дзе ў Еўраоптах, Сантах, Суседзях і Капеечках у аддзелах з напоямі побач з Лідскім Квасам стаіць Пепсі, Кока-Кола і Фанта. А на фудкортах людзі часцей ходзяць не ў Васількі ці Мама Дома, а ў БК, КФС і Мак.бай.
❤️Таму з нагоды амерыканскага свята мы вырашылі напісаць пра адваротную сітуацыю — як ураджэнцы Беларусі ці амерыканцы з каранямі з нашай краіны паўплывалі на стварэнне амерыканскай нацыі.
👀Мы ўжо расказвалі вам пра
продкаў Шаламэ і як Эйнштэйн амаль
не абраў БССР замест ЗША, але давайце разгледзім больш агульныя і не толькі прыклады.
🫣Пачнем з простага —
Тадэвуш Касцюшка, нацыянальны герой і Беларусі, і Злучаных Штатаў. Дзякуючы яму наступіў пераломны момант у вайне за незалежнасць, і сітуацыя змянілася на карысць амерыканскага боку. Адзін з тых, хто зрабіў сённяшнюю дату рэальнай.
😰
Ральф Лорэн — легенда моды, заснавальнік Polo Ralph Lauren. Вы пэўна ведаеце гэтыя пола з вершнікам. Адзенне мадэльера стала адлюстраваннем амерыканскага стылю і знакамітым на ўвесь свет. Яго бацькі — габрэі з Пінска і Гродна — жылі па суседстве з Кельвінам Кляйнам.
😡
Майкл Блумберг — яго дзед нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі і міграваў у Злучаныя Штаты. Вы дакладна ведаеце медыя Bloomberg — адно з самых уплывовых СМІ ў свеце.
🤫Цяпер актуальная ў навіннай прасторы асоба —
Джарэд Кушнер, зяць Дональда Трампа, які прымае актыўны ўдзел у знешняй палітыцы ЗША. І як думаеце? Ягоныя дзяды таксама родам з габрэйскай грамады ў Наваградку. У дзяцінстве ён нават прыязджаў у Наваградак разам з бацькам.
🎩А хто прыязджаў з амерыканскіх прэзідэнтаў у Беларусь? Першы прэзідэнт, які зрабіў візіт у Менск, — Рычард Ніксан. Гэты візіт арганізаваў
Вітаўт Кіпель, які сустракаўся з чатырма прэзідэнтамі ЗША, меў блізкія кантакты з кангрэсмэнамі, напісаў кнігу «Беларусы ў ЗША», дапамагаў беларускай дыяспары.
😴Асобную ўвагу трэба аддаць самой беларускай дыяспары. Адным з актыўных прадстаўнікоў дыяспары быў
Янка Запруднік, які стварыў Гістарычны слоўнік Беларусі. Не магу не заўважыць майго аднаго з самых любімых беларускіх мовазнаўцаў —
Яна Станкевіча, які «вярнуў» у нашу мову шмат звыклых сёння слоў і напісаў вялікую колькасць навуковых прац.
📖Агулам дыяспара змагла развіць нашу мову ў тых традыцыях, якія былі закладзеныя на пачатку XX стагоддзя. Гэта яны захавалі
класічны правапіс, рабілі працы на
лацінцы.
😺А што наконт хіп-хоп культуры? Мы ўжо
расказвалі пра графітыстаў, якія працавалі з Снуп Догам, але ці ведалі вы, што і Канье Уэст працаваў з беларусам? Мікалай Скробат, хлопец з Бярозы, паспеў папрацаваць у Conway Records, на якой запісваліся Майкл Джэксан, Daft Punk, Red Hot Chili Peppers. Мікалай працаваў з Трэвісам Скотам, Уікендам, Мак Мілерам і прыняў паўнаварты ўдзел у альбоме Канье Уэста Donda. Вы дакладна маглі пачуць у тыктоку ці інстаграме трэк Praise God, які знаходзіцца ў гэтым альбоме.
❤️Як лічыце, каго варта было б яшчэ адзначыць у гэтым спісе?