Татары ў Беларусі
Першыя татары былі запрошаны ў ВКЛ з Залатой Арды й Крыма ў пачатку 14 ст., а магчыма, і раней. Ужо ў 1319 г. татары складалі перадавы атрад войска Гедзіміна ў бітве з тэўтонамі.
Беларускія татары стваралі асобныя татарскія харугвы (атрады). Татары не былі завязаны зь мясцовым насельніцтвам, з часоў Вітаўта складалі асабістую ахову князя, умовай іх пасяленьня й трыманьня зямлі была вайсковая служба, яны былі абавязаны асабіста зьяўляцца на вайну па патрабаваньні князя. Татары маглі жаніцца на хрысьціянках, але пачаткова не маглі валодаць сялянамі-хрысьціянамі.
Татары былі расьселены вакол Вільні па стратэгічных кірунках: Коўна, Трокі, Нарач, Менск, Клецк, Наваградак, Іўе, Ліда, Гародня. Татары фармаваліся ў 8 (пазьней 6) харугваў і кіраваліся ўласнай арыстакратыяй, нашчадкамі князёў (ханаў), мірзаў і ўланаў (шляхты).
На фота: мячэць у Іўі; беларускія татары з музычнымі інструмэнтамі; Мір, татарка 1920-ыя, беларускія татары на з'ездзе ў Вільні