На канферэнцыі АБСЕ «Чалавечае вымярэнне» ў Варшаве абмяркавалі пытанні правоў чалавека і асноўных свабод у рэгіёне АБСЕ. Асаблівая ўвага была нададзена сітуацыі ў Беларусі.
Таццяна Хоміч, сузаснавальніца Асацыяцыі сваякоў і колішніх палітвязняў, распавяла пра апошнія хвалі памілаванняў палітзняволеных і заклікала да дыпламатычных намаганняў міжнароднай супольнасці, каб вызваленні працягваліся.
Таццяна таксама заклікала да выкарыстання розных каналаў для ініцыявання гуманітарных перамоў з Мінскам, у тым ліку праз МЗС, бізнес і гуманітарныя праграмы:

«Доўгі час прыярытэтамі былі змена рэжыму і сумленныя выбары, што стрымлівала намаганні міжнароднай супольнасці па вызваленні палітвязняў. Яшчэ і таму, што «рэжым павінен быць ізаляваны і не павінна быць ніякіх кантактаў і ніякіх саступак рэжыму». Мы спазніліся, як мінімум, на шэсць чалавек, якія памерлі за кратамі».
Таццяна таксама заклікала да выкарыстання розных каналаў для ініцыявання гуманітарных перамоў з Мінскам, у тым ліку праз МЗС, бізнес і гуманітарныя праграмы:
«Мы просім разгледзець варыянты неафіцыйнай і публічнай камунікацыі з Мінскам. Для таго, каб ратаваць людзей, трэба размаўляць з усімі».