Вынікі 2024 для 🛡 Formuły Pieramohi
Мы разам перажылі 24 гонкі, сезон быў шалёны, ды неверагодная колькасць навін! І я, ваш адмін ды вядоўца падкасту, Ян, няспынна працаваў дзеля таго, каб у інтэрнэт прасторы была хоць маленечкая, але беларуская суполка Ф1!
🤖 Міжсезонне я аддаў на дапрацоўку свайго бота, які дапамог ужо з другога дня тэстаў ствараць уласныя табліцы вынікаў. Асабліва ўсцешаны, што адзін замежны канал на 5k чытачоў пагадзіўся выкарыстоўваць у сябе майго бота і гэтая праца была заўважнай для яшчэ большай аўдыторыі.
🎨 З дапамогай цудоўнай Насты (якая піша пра Ферары), я азнаёміўся з Canva ды ўсярэдзіне сезону пачаў ствараць процьму графікі. Але, вядома, паспяваць за ўсімі ⚡️ маланкавымі навінамі Ф1 сёлета проста было немагчыма!
🕊 А ўзнікненне шматлікай уласнай графікі дапамагло ствараць больш унікальны кантэнт, і пачаць весці старонкі з асноўнымі навінамі на X-Twitter, BlueSky ды Instagram!
🎙 Разам з Арцёмам мы 28 разоў сустракаліся анлайн (ды пару разоў афлайн), з самых розных краін і месцаў, але адолелі агляды ўсіх 24 гонак! Шмат было гарачых спрэчак і цікавостак, спадзяёмся, вам спадабалася!
📝 Ды таксама я ўдзячны некалькім людзям за дапамогу сёлета ў стварэнні кантэнту. Мікіта рабіў для вас анлайн трансляцыі! Антон ды Наста знаходзілі крыху вольнага часу і дапамагалі з некалькімі даволі аб'ёмнымі тэкстамі, а Sietkavy Pryvid напрыканцы сезону цешыў нас дасціпнымі мемамі! Спадар Д. падзяліўся сваім рэкламным бюджэтам у Telegram, праз што да нас далучыліся шмат заўзятараў Ф1, нават хлопец з Каталоніі, якому падабаецца беларуская мова 🥹
Я заўсёды буду рады будзь-якім памагатым, асабліва пастаянным, з якімі было б нашмат лягчэй рабіць яшчэ больш, чым сёлета.
Дзякуй, што вы застаяцеся з намі! З Новым Годам! 🎅