👏Пры падтрымцы Аддзялення Пасольства ў Казані і ГПК "МТЗ - Татарстан" у музеі Янкi Купалы ў сяле Пячышчы пад Казанню адбылося адкрыццё сумеснага выставачнага праекта з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа ў Мінску - "Якуб Колас і Янка Купала: зямля і неба беларускай літаратуры".
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся кіраўнік Аддзялення Пасольства Віктар Шчэцька, які адзначыў важнасць гэтага мерапрыемства для папулярызацыі беларускай культуры на зямлі Татарстана. Таксама на адкрыцці выставы выступілі кіраўнік Выканаўчага камітэта Савета Асамблеі народаў Татарстана Рэнат Валіўлін і паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расii, перакладчык твораў Янкі Купалы на татарскую мову Рэнат Харыс. Дырэктар музея Якуба Коласа ў Мінску Ірына Мацяс падзякавала арганізатарам за садзейнічанне ў правядзенні мерапрыемства, ўсім прысутным - за iнтарэс да беларускай культуры.
Выстава знаёміць з творчасцю Купалы і Коласа ў кантэксце рускай і сусветнай літаратуры, адлюстроўвае геаграфію сустрэч і сяброўства народных паэтаў Беларусі з рускімі пісьменнікамі. Разнапланавыя музейныя калекцыі даюць магчымасць прайсці шляхамі двух песняроў па рускай зямлі.
Падчас мерапрыемства прагучалі беларускія песні на словы Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама рускія і татарскія інструментальныя кампазіцыі.
#ОвКАЗ