Напаткалі мы
на свежае канцэртнае відэа маладога гурта “Darja I Lepšyja Vorahi”, якія прылічаюць сябе да эма. А неяк мы ўжо распавядалі
пра беларускія эма гурты. На гэты раз пагаворым пра маладзечанскі гурт
Usplёsk, які спяваў пра балючыя тэмы кахання, ды яшчэ і скрыміў у песнях. Вядома, эма з нацяжкай. Музыка гурта змяшчала стылі альтэрнатыўнага року, ню-метала і “мазафакі”. Гурт стварыў Шуст – беларускі мастак і музыка.
20 гадоў таму, якраз у студзені 2005 Usplёsk выпусцілі свой першы альбом KARAgod. Месцамі музыканты пераходзяць на рэп, месцамі скрымяць, што ў той час у беларускай музыцы было выключэннем (калі не браць метальчык). Ты такі слухаеш лагодны чысты голас, які змяняецца на крык “Я адзін, ты адна, ха-ха-ло-ло-дна-дна-я-я вайна”.
Пачніце слухаць альбом ад пачатку да канца, і вы адкрыеце для сябе беларускі Limp Bizkit або Jane Air. Зацаніце “Жоўты Вір”, і электронна-лірычны трэк “Мара”.
У
2007 годзе гурт выпусціў другі альбом пад назвай
«Выварат Вілія». Дарэчы, гурт тады абганяў час і выдаў экалагічны дыск, які быў загорнуты ў мяшочак, а не ў пластык.
У 2021 годзе музыкі апублікавалі трэці альбом «Сонца высока», запісаны ў 2010 годзе ў Вільні.
Дарэчы, альбом
KARAgod (2005) можна паслухаць і нават набыць па спасылцы:
https://usplesk.bandcamp.com/album/karagod Вы можаце паслухаць і іншыя альбомы гурт, але давайце пра іх пагаворым з вамі пазней.