🎄 Каляды ўсё бліжэй, цудаў усё болей!
🤗 Завітвайце на Vilniaus 20 у суботу 14 снежня на Калядны кірмаш за падарункамі ад беларускіх майстроў і майстрыц і ў "Чытальню" за каляднымі цудамі, што чакаюць дзетак на старонках прыгожых выданняў на беларускай мове!
🚩На пачатку месяца мы распавялі пра кніжкі для каляднага настрою самым маленькім. А вось яшчэ нізка выданняў на нашых паліцах для бацькоў з малечамі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту:
📕 Рыгор Барадулін. Як воўк калядаваў
Сярод разнастайных вершаў, загадак, небылічак дзядзькі Рыгора маленькія чытачы знойдуць вершаваную казку “Як воўк калядаваў”.
📕 Алена Міхаленка. Казачкі на Калядачкі
Адна з казачак распавядае аб прыгажуні-Зіме, цудоўнай майстрысе, якая і дарогі адбельвала, і пуховыя коўдры са снегу шыла, і вышывала, але часам спрачалася са шкодніцай Адлігай, якая ёй дапякала. Другая казка расказвае аб тым, як ваўчаня, якое было добрае і пяшчотнае, у калядную ноч навучылася спяваць – разам з дарослымі ваўкамі выць на Месяц. Адна з гісторый прысвечана студэнту Пятру, які ў калядную ноч апынуўся ў таямнічым лесе.
📕 Маша Чаракова, Джордж Таннер. Secret Santa. Тайны Дзед Мароз
Што рабіць, калі твая вёска знаходзіцца так далёка, што яе не можа знайсці нават Дзед Мароз? Каб захаваць навагодні настрой, жыхары прыдумалі ўласную традыцыю: дзеці ў вёсцы сталі ўпотайкі прыносіць падарункі тым, хто мае ў іх патрэбу. Каб стаць такім Дзедам Марозам, трэба быць спагадлівым, шчодрым і вельмі-вельмі добрым!
📕 Наталка Харытанюк. Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі
Даўно гэта было. У адным краі забаранілі Святога Міколу. За чырвоны кажух і белую бараду. Бо забаранялі ўсё белае з чырвоным і ўсё чырвонае з белым.
На жаль, гэта не казка так пачынаецца. Гэта сапраўднасць, якая здарылася з намі не калісьці там, а летась, і якая ўсё яшчэ нас не адпускае. Толькі нават у самай няказачнай сапраўднасці немагчыма забараніць казку. Немагчыма скасаваць веру. Немагчыма адвучыць людзей глядзець і бачыць.
💫 Нагадаем, што ў Instagram працягваецца калядны адвент-марафон беларусаў Вільні! Заданні штодня ад розных суполак, а 13 снежня — ад "Чытальні". Далучайцеся!
#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #каляды #адвент #дзіцячыякнігі #кнігідзецям