🗓 23 лістапада роўна 118 год таму пабачыў свет першы нумар нашага першага нацыянальнага беларускага выдання.
Газета "Наша Ніва", якая выдавалася ў Вільні з 1906 да 1915 гады, асвятляла грамадска-палітычныя і культурныя пытанні і друкавала літаратурныя творы, зрабілася сэрцанем беларускага адраджэння і пляцоўкай для многіх знакавых нашых дзеячаў.
💫 А пагартаць факсімільныя выданні нумароў гэтай унікальнай газеты за першыя гады існавання — з 1906 да 1911 — за філіжанкай гарбаты можна ў "Чытальні"!
У тамы, што выйшлі ў 90-я гады мінулага стагоддзя, ўключаныя паасобнікі, якія захоўваюцца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа АН Беларусі, у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, у прыватным кнігазборы Янкі Саламевіча, у Дзяржаўнай Публічнай бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына (г. Санкт-Пецярбург), у Цэнтральнай бібліятэцы АН Літоўскай Рэспублікі, у бібліятэцы Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі.
🤗 Запрашаем у нашу чытальную залю!
#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #нашаніва