💫 У Міжнародны дзень перакладчыка адзначым унёсак выбітных беларускіх перакладчыкаў і перакладчыц у даступнасць нам твораў сусветнай літаратуры на беларускай мове. Сваёй натхнёнай працай яны пашыраюць і моўныя, і культурныя гарызонты беларускай чытацкай аўдыторыі.
🤍 Ніна Мацяш (1943-2008), адна з самых вядомых беларускіх перакладчыц і паэтак. Яна перакладала з некалькіх еўрапейскіх моў, асабліва вядомая перакладамі з французскай і нямецкай моваў. Сярод яе знакамітых прац — "Маленькі прынц" Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, які стаў сапраўдным шэдэўрам беларускай перакладной літаратуры, пераклады паэзіі Генрыха Гайнэ і іншых нямецкіх паэтаў.
🤍 Сяргей Шупа, знакавая фігура ў беларускай перакладчыцкай супольнасці. Яго пераклады сусветнай класікі, такія як, да прыкладу, "1984" Джорджа Оруэла, пераклады літоўскіх топ-твораў апошнія 30 год, такіх як "Белы саван" Антанаса Шкемы і "Туўла" Юргіса Кунчынаса, узбагацілі беларускае літаратурнае поле важнымі творамі, якія раскрываюць глыбокія культурныя і філасофскія тэмы. Шупа вядомы сваёй здольнасцю дакладна перадаваць стыль і настрой арыгінала, захоўваючы аўтарскія ідэі і інтэнцыі. Апошняя знакавая публікацыя ў яго перакладзе — "Зэлмэняне" Мойшэ Кульбака.
🤍 Марыя Мартысевіч, паэтка, вядомая перакладамі сучаснай літаратуры з англійскай, польскай, украінскай, чэшскай на беларускую. Яе пераклады адрозніваюцца інавацыйнасцю і творчым падыходам, а таксама здольнасцю спалучаць класічныя і сучасныя стылі.
🤍 Андрэй Хадановіч, паэт, шмат працуе з перакладамі еўрапейскай паэзіі і прозы на беларускую мову. Сярод вядомых прац перакладчыка — вершы Шарля Бадлера і іншых французскіх паэтаў, польскага паэта Цыпрыяна Каміля Норвіда, Сергія Жадана і іншых украінскаіх творцаў.
🤍 Ігар Кулікоў, паэт, перакладае мастацкія і навукова-папулярныя тэксты і вершы — і класічныя, і сучасныя — з англійскай мовы і санскрыту, а таксама тэксты, звязанымі з філасофіяй і гуманітарнымі навукамі. Кулікоў вызначаецца дакладнасцю перакладу і здольнасцю захоўваць аўтарскую стылістыку і інтэнсіўнасць ідэяў у арыгінале. і гэта выдатна адчуваецца ў яго перакладах твораў Джона Р. Р. Толкіна.
🤍 Асобна ўзгадаем паэтку Веру Рыч, якая паходзіла з Англіі і зрабіла неацэнны ўнёсак у пераклад беларускіх твораў на англійскую мову. Яна пераклала шмат класічных і сучасных беларускіх твораў, сярод якіх вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча. Яе праца адкрыла англамоўным чатачам беларускую літаратуру.
✔️На сайце часопісу перакладной літаратуры Прайдзісвет можна даведацца пра іншых прафесіяналаў_к перакладу і пра тое, якія замежныя творы мы можам чытаць на роднай мове.
🎆 А мы віншуем майстроў і майстрыц перакладу з прафесійным святам, а чытачоў і чытачак запрашаем у "Чытальню" за выданнямі ў іх выбітных апрацоўках!
#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #пераклады #замежнаялітаратура