❤️ Сярод сёлетніх падарункаў у кнігазбор "Чытальні" — калекцыя выданняў так званай "эмігранцкай літаратуры". У бібліятэку іх перадала Фундацыя імя Пётры Крачэўскага.
✍️ Фундацыя, якая носіць імя трэцяга старшыні, а пазней Прэзідэнта Рады БНР Пётры Крачэўскага, была заснаваная беларусамі ў 1958 годзе ў ЗША як некамерцыйная навукова-культурная арганізацыя. Ініцыяваў яе стварэнне Мікола Абрамчык, тагачасны старшыня Рады БНР. А ў рэгістрацыі Фундацыі ў 1959 годзе ўзялі ўдзел самыя розныя прадстаўнікі беларускай эміграцыі — скарыназнавец Вітаўт Тумаш, літаратуразнавец і гісторык Антон Адамовіч, грамадскі дзеяч Кастусь Мерляк, вайсковец Віталь Кажан і паэтка Наталля Арсеннева.
🔥 Гэтая арганізацыя паслядоўна і паспяхова дзейнічае да сённяшняга дня: арганізуе і падтрымлівае вывучэнне беларускай спадчыны, спрыяе выданню навуковых кніг і ўспамінаў, мае архівы і бібліятэку ў Нью-Ёрку (Куінс).
😊 Людвіка Кардзіс, дырэктарка віленскага Беларускага музея імя Івана Луцкевіча: "У Фундацыі Крачэўскага дзесяцігоддзямі старанна збіраюцца і захоўваюцца матэрылы і архівы пра гісторыю, культуру і традыцыі Беларусі, у тым ліку кніжныя выданні. Мы даўнія сябры і партнёры. Асобнікі, што мы атрымалі ад Фундацыі для бібліятэкі і музея, насамрэч вельмі аўтэнтычныя і адметныя. Мы шчыра ўдзячныя за такі клопат пра чытацкую супольнасць у Вільні ".
🚩 Кнігі ўжо размясціліся на нашых паліцах і іх можна браніраваць у анлайн-каталозе на https://cytalnia.com. Запрашаем дакрануцца да сапраўдных каштоўнасцяў, якія пабачылі свет і дабраліся да нас з-за Атлантыкі намаганнямі адданых беларушчыне людзей!
#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #эміграцыя #беларусызамежжа #фундацыякрачэўскага #belarusiankreceuskifoundation