Частка XI: Бюракратыя 2.0
.
Дэцэнтралізацыя не з'яўляецца самамэтай для вэб3. Хутчэй наадварот: станоўчы эканамічны эфект ад патаннення каардынацыі, паляпшэння якасці прадуктаў і спрашчэння доступу да сэрвісаў дасягаецца за кошт многіх тэхналогій, у тым ліку блакчэйна, размеркаванага кансэнсусу і дэцэнтралізаваных p2р сетак. Як мы абмяркоўвалі раней, дэцэнтралізаваныя сістэмы замяняюць многія звыклыя нам інстытуты. Напрыклад, сёння ДАО паспяхова выконваюць функцыі карпарацый, венчурных фондаў, юрыдычных фірмаў, судоў, asset management кампаній, супольнасцяў фрылансераў і галерэй мастацтваў.
.
Але карыстальнікаў не хвалюе ці з'яўляецца той ці іншы прадукт дэцэнтралізаваным - іх хвалюе выгада выкарыстання, кошт і якасць. Адным з такіх прадуктаў, вытворцам якога гістарычна заўсёды былі дзяржавы і карпарацыі з'яўляецца бюракратыя і сістэма даверу фактам.
.
Сённяшняя бюракратыя бінарная і спосаб яе працы выглядае так: у вас альбо ёсць дыплом / пашпарт / правы / сертыфікат вакцынацыі, альбо яго няма. Вы або бакалаўр, або магістр, або кандыдат. Вы альбо ліцэнзаваная кампанія, альбо не. Ваш прадукт атрымаў сертыфікат якасці, ці не.
.
Жыццё, безумоўна, больш складанае: навучаючыся ва ўніверсітэце і працуючы над праектамі, вы кожны дзень атрымліваеце новыя веды, навыкі і кампетэнцыі. Працуючы, бізнэс кожную секунду нарошчвае (ці губляе) сваю рэпутацыю. Факт становіцца фактам не тады, калі задаволены ўсе патрабаванні для выдачы паперкі, а тады, калі ён рэальна адбыўся. Праблема ў тым, што сучасныя бюракратычныя працэдуры ствараліся сотні гадоў таму і, у адсутнасці кампутараў і публічнай крыптаграфіі, выдаваць паперкі пад дакладныя патрабаванні было адзіным практычна здзейсным спосабам.
.
Сёння свет змяніўся. Большасць вендараў у сферы Digital Identity і Лічбавым Дакументазвароце ўсё яшчэ па інерцыі спрабуюць перакласці на лічбавыя рэйкі сістэму, якая будавалася для камунікацыі з дапамогай каралеўскіх ганцоў, паштовых галубоў і тэлеграфа.
.
Бюракратыі 2.0 проста не патрэбен цэнтралізаваны актар, які б пацвярджаў валіднасць дадзеных. Ён дарагі і ўносіць магчымасць карупцыі, падробкі і банальнага самадурства.
.
Кожны чалавек ці арганізацыя валодае тысячамі фактаў аб сваіх дзеяннях, ведах, досведзе, інтарэсах і г.д. Кожны факт мае крыптаграфічны подпіс эмітэнта: то можа быць давераная арганізацыя, а можа быць рандом-анонімус. Але не нейкае напаўразбуранае міністэрства, а вы самі вырашаеце як і наколькі вы гатовыя давяраць гэтым фактам і агрэгаванай рэпутацыі створанай з іх. Больш за тое, скорынгавыя мадэлі могуць быць даступныя публічна: у гэтым выпадку не ўнутраная інструкцыя клерка, а публічны смарт-кантракт вырашае ваш узровень кампетэнцый, крэдытны рэйтынг, неабходнасць вакцынацыі. Ніводнае з гэтых рашэнняў не бінарна і не існуе правіла, пад якое трапляе 100% карыстальнікаў.
.
Ну і вядома - рэпутацыя прыватная і суверэнная: ніхто без вашага дазволу не атрымлівае да яе доступ.
.
#Web3
.
@cryptobelarusik