Репост из: CreateCulture Space
Наша сузаснавальніца Надзея Ількевіч прыняла ўдзел у вялікім латвійскім фестывалю размоў LAMPA, які ўжо 10-й раз праходзіць у горадзе Цесіс і збірае больш за 1000 спікераў і спікерак на 365 дыскусійных панэлях.
Дарэчы, гэта ўжо шостае міжнароднае мерапрыемства, у якім прымаюць удзел прадстаўнікі нашай арганізацыі!
Адметна тое, што Надзею запрасілі да ўдзелу ў міжнародную дыскусійную панэль, якая была арганізавана калектывам KINETIC і антрапалагіняй Амандай Расмуссен (Латвія). Пад час сустрэчы абмяркоўвалі тэму існавання андэграўнда ў розных умовах. У дыскусіі таксама прынялі ўдзел: сама Аманда Расмуссэн, Каспарс Кантрацюкс з Kanepes Kulturas Centrs (Латвія) і культурніцкая менеджарка Юлія Закалябіна (Украіна).
Надзея распавяла пра досвед працы ў Беларусі, а таксама пра сітуацыю ў сферы культуры як у краіне, так і за яе межамі, падзялілася вопытам праектаў CreateCulture Group.
Нагадаем, што CreateCulture Group зрабілі даследаванне пра цяпершані стан беларускага культурніцкага менеджменту, электронную версію якога можна атрымаць па запыце на нашу пошту hello@createculture.group