Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц (1948–1988).
Нарадзілася 20 лістапада ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Творчая біяграфія.
Выступіла з вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1964 годзе (часопіс «Бярозка»). Адзін за адным выходзяць яе паэтычныя зборнікі: «Снежныя грамніцы» 1970, «Дзень вечаровы» 1974, «Ясельда» 1978, «На беразе пляча» 1980, «Пара любові і жалю» 1983, «Каліна зімы» 1987, «У шуме жытняга святла» 1988.
У паэзіі Яўгеніі Янішчыц шмат аўтабіяграфічнага, асабістага, таго, што звязана з роднымі мясцінамі, роднай вёскай. Многа вершаў прысвечана роднай маці. Яны напоўнены шчырай удзячнасцю матулі, якая стала для паэтэсы верным сябрам і дарадчыкам, увасабленнем чалавечай дабрыні, працавітасці. Ёсць у Янішчыц і вершы пра вайну:«Абеліскі», «Салдаткі»,«Пасля вайны».
У творчасці паэтэсы часта сустракаецца вобраз птушкі, якая нярэдка суадносіцца з уласным лёсам, псіхалагічным станам. «Палеская ластаўка», «палеская летуценніца»—так называлі Яўгенію Янішчыц у беларускай літаратуры.
#Читаем_с_удовольствием