ЦБС у шорт-лісце Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі
Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст у 2024 годзе.
У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2024» названыя:
- Цэнтр беларускай салідарнасці,
- Дабрачынны фонд BYSOL,
- Ініцыятыва «Палітвязынка».
Пераможцы будуць абвешчаныя на цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека.
Цэнтр беларускай салідарнасці дзякуе журы за высокую ацэнку нашай працы! Мы ўпэўненыя, што ўключэнне нашай арганізацыі ў гэты прэстыжны спіс стала магчымым дзякуючы тысячам удзячных беларусаў, якім мы здолелі дапамагчы.