Царства Прыроды


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Природа


🌱 Жывёлы, расьліны, прыродныя зьявы, жывыя здымкі й цікавыя допісы — усё гэта вас чакае тутай!
🐵 Калі вы ёсьць аматарам прыроды й біялёгіі — сардэчна запрашаем)
🌱 Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды @umfach

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Природа
Статистика
Фильтр публикаций


Гігант сярод бялкоў? Ці Ціцін🪢🧬
Ціцін — гэта структурны бялок, які злучае канцы скарачальнай адзінкі ў тяглічным валакне. Ён як молекулярная спружына, што дазваляе цягліцам расцягвацца і скарачацца, а пасля вяртацца ў зыходны стан. Галоўная задача - трымаць цягліцу ў роўнай форме, пры гэтым не дае ёй "перарасцягнуцца" або "зламацца".
• Ціцін змяшчаецца ў папярочнапаласатых цягліцах сэрца і шкілетных цягліцах, такія як біцэпсы і квадрыцэпсы. Акрамя таго, бялок мае ключавую ролю ў амартызацыі падчас руху, забеспячэнні правільнай сілы скарачэння і захаванні эластычнасці
Дэфекты ў гіганце звязаныя з шэрагам захворванняў, уключаючы паталогіі сэрца, цягліцавыя дыстрафіі, нейрадыгенератыўныя захворванні
• Ціцін з'яўляецца сапраўдным гігантам - ён складаецца з больш чым 38 000 амінакіслот. Для параўнання - у яечным бялку іх усяго 20.
• Гэта найдаўжэйшае слова і ў хіміі, і ў свеце— поўнае імя ціціну на англійскай складаецца з 189 000 літар, бо хімічнае найменне пералічвае кожны амінакіслотны кампанент


• Некаторыя даследаванні паказваюць, што ў людзей паразіт можа выклікаць павышаны рызык дэпрэсіі і трывожных расстройстваў, зменамі ў паводзінах, нават вядзецца мова пра звязок з шызафрэніяй
T. gondii інфікуе каля 30–50% насельніцтва планеты! У большасці людзей інфекцыя праходзіць бессімптомна, але для імунадэфіцытных асоб (напрыклад, пры ВІЧ/СПІД) або цяжарных жанчын — гэта вельмі небяспечна, таму што можа прывесці да токсаплазмозу плода, цяжкіх уражанняў мозгу, вачэй і іншых органаў.


Паразіт, які кіруе мільярдамі людзей? Або Toxoplasma gondii 🐈🦠
• Toxoplasma gondii — гэта паразітычны пратазой, які можа заражаць амаль усе цеплакроўныя жывёлы, але для размнажэння ён патрабуе канчатковага гаспадара — каціных. Асноўны гаспадар — кот: толькі ў кішэчніку катоў арганізм можа праходзіць поўны палавы цыкл. Прамежкавымі гаспадарамі з'яўляюца мышы, птушкі і, у тым ліку, людзі. Паразіт утварае цысты ў тканінах прамежкавага гаспадара, асабліва ў мозгу і цягліцах.
Заражэнне адбываецца праз кантакт з фекаліямі катоў, няправільна прыгатаванае мяса, брудную ваду або ад маці да плода.
• Адна з самых дзівосных асаблівасцей T. gondii — уплыў на паводзіны прамежкавых гаспадароў. Напрыклад, заражаныя мышы перастаюць баяцца паху катоў, а наадварот — іх ён можа нават прыцягваць. Гэта павялічвае шанец, што кот з'есць мыш — і паразіт вернецца да свайго "асноўнага гаспадара"


• Даследнікі высоўвалі розныя версіі канэкту ляніўца з зямлёй. Клапатлівае ўгнаенне любага дрэўца? Здабыча мінералаў з глебы для разнастайнасці вегетарыянскай дыеты? Ніводная з іх не знайшла пацверджання. Самая імаверная ж дзіўным чынам апынулася зусім не пра жыццё ляніўцаў, а, хутчэй, пра матылёў.
• На некаторых жывёлах біёлагі налічылі да 120 відаў матылёў. Самі ляніўцы, здаецца, зусім не пакутуюць, наадварот - гэтыя незвычайныя суседзі якраз і фармуюць прыбіральня звычкі ляніўца.
• Спаражняючыся на зямлі, лянівец у сваіх падыходах дае прадаўжэнне жыццёваму цыклу матылёў, якія адкладаюць свае яйкі ў экскрыментах лянотных сысуноў. У сваю чаргу матылі спрыяюць павелічэнню колькасці багавіння.
Багавінне ж служыць не толькі выдатным камуфляжам, але і, меркавана, ежай, калі ляніўцы вычэсваюць адзін аднаму поўсць і заадно ядуць яго.


Жывая экасістэма? Ці ляніўцы🦥 🌱
• Поўсць леніўца — гэта не проста «мех». Яна — сапраўдны дом для водарасцяў, грыбоў, цыянобактэрый і нават маленькіх казурак (напрыклад, матылёў).
• ЖКТ у яго — адзін з самых марудных у свеце сысуноў. Каб ператравіць адну порцыю лісця, ляніўцу можа спатрэбіцца 7–10 дзён, бо яго страўнік складаецца з некалькіх камер і поўны спецыялізаваных бактэрый, якія дапамагаюць разбураць цэлюлозу. Такая «павольнасць» стрававання — стратэгія, каб максімальна выкарыстоўваць бедную на пажыўныя рэчывы ежу, не марнуючы энергію. Усё жыццё леніўца — гэта мастацтва эканамічнага існавання З-за такой пабудовы ЖКТ і малой цягліцавай масы, нават паход у прыбіральню раз на тыдзень — рызыкоўная прыгода, бо лянівец вымушаны злезці на зямлю.


Спецыялізаваныя інструменты? Ці зубы цюленяў 🦷🦭
• У цюленяў надзвычай цікавая зубная сістэма: у залежнасці ад віду яны могуць мець ад 26 да 38 зубоў. І гэтыя зубы не толькі для перажоўвання — у многіх відаў яны спецыяльна прыстасаваныя да ўтрымання слізкай здабычы, як рыба ці кальмары
• Напрыклад, у тюленяў-крабаедаў (Lobodon carcinophaga) зубы маюць зубчасты край, які дазваляе фільтраваць крыль з вады, амаль як у кітоў.
• У відаў жа, што палююць на буйную здабычу, як марскі леў або касаткападобныя тюлені, зубы больш вострыя і загнутыя — ідэальныя для захопу і разрывання


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Чаму папугай выдзірае пёры?😢🦜
• Магчыма, вы ўжо бачылі відэа з танцамі і спевамі жыхара гарадзенскага заапарку - Трышы. Шматлікіх карыстальнікаў Сеціва здзівіў, а некаторых нават напужаў выгляд папугая - выглядае так, быццам бы ён жыве у дрэнных умовах.
• Але на сам рэч Трыша мае асаблівую праблему - выдзіранне пёраў ці Feather Plucking. Гэта сур’ёзная праблема, якую ў Трышы справакаваў вірус хваробы дзюбы і пёраў (ВХДП) (Psittacine Beak and Feather Disease, PBFD) – небяспечная і часта смяротная інфекцыя, якая сустракаецца ў папугаяў і іншых птушак.
Захворванне, выкліканае цыркавірусам, атакуе пер’евыя фалікулы, дзюбу і імунную сістэму птушкі.
• На жаль, PBFD невылечны. Адзінае, што можна зрабіць – гэта падтрымліваць імунную сістэму птушкі, паляпшаць яе якасць жыцця і ізаляваць ад здаровых птушак


Пухнатыя слановыя родзічы? Ці даманы🐘🦡
• Хоць даманы падобныя да марскіх свінак або барсукоў, іх бліжэйшыя сваякі — сланы! Гэта пацвярджаецца не толькі ДНК, але і шэрагам фізіялагічных асаблівасцей.
• Даманы маюць плоскія пазногці замест кіпцюроў, што ўласціва толькі ім і сланам. Іх зубы таксама нагадваюць слановыя і адрозніваюцца ад зубоў іншых дробных сысуноў.
• Як і сланы, даманы маюць унікальную будову ступняў з пругкай падэшвай, якая дапамагае ім чапляцца за паверхні
• У мінулым продкі даманаў былі значна буйнейшымі і займалі больш разнастайныя экасістэмы. Аднак з цягам эвалюцыі яны паменшалі і адаптаваліся да жыцця сярод камянёў і дрэў. Такая незвычайная форма лапак разам з іх патлівасцю дапамагае даману літаральна "прысмоктвацца" да каменных выступаў і выдатна караскацца па скалах


Як птушкі вучацца спяваць?🐣🎶
Ці можна навучыць чаму-небудзь дрожджы?🍄‍🟫👩‍🏫
Ці праўда, што ў наш арганізм кожны дзень трапляе пластык?👤🤯

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы можаце знайсці ў падкасце Bijaburbałka!

• “Біябурбалка” — гэта навукова-папулярны падкаст, у якім біялагіня і не-біёлаг размаўляюць на простыя і складаныя тэмы — лёгка, з гумарам і цікаўнасцю.

📬 Адказваюць на пытанні слухачоў.
🧬 Злучаюць біялогію з іншымі галінамі навукі.
🌍 Запрашаюць беларускіх даследчыкаў і даследчыц з усяго свету.

• Калі вам хочацца зразумець, чаму ўсё ў прыродзе так, як яно ёсць — “Біябурбалка” для вас.

• Каб паслухаць падкаст, пераходзьце па спасылцы:

👉Castbox

👉 Apple Podcasts

👉 Spotify

👉 YouTube


Мышы-матулі супраць пахавай пагрозы🐁👃
Пах мачы чужога самца можа перашкодзіць цяжарнасці, таму цяжарныя мышы навучыліся блакаваць яго ўплыў. Праз усплёск дафаміна ў галоўнай нюхальнай цыбуліне іх мозг проста перастае "зважаць" на пагрозлівы пах.
У першыя дні цяжарнасці чужародны пах можа прывесці да страты эмбрыёнаў, змушаючы самку вярнуцца да авуляцыі. Гэта стварае магчымасць спарвання для новага самца.
• Але пасля трэцяга дня цяжарнасці самка "адключае" ўспрыманне гэтых пахаў, і цяжарнасць працягваецца без перашкод. Даследаванні паказалі, што нюх адыгрывае велізарную ролю ў сацыяльных і рэпрадуктыўных паводзінах мышэй


Імунная прывілея вока 👁🛡
Вока – адзін з органаў з імуннай прывілеяй, што азначае, што імунная сістэма працуе ў ім не так, як у іншых частках цела. Гэта дапамагае пазбягаць запаленняў, якія маглі б пашкодзіць далікатныя структуры вока і прывесці да страты зроку.
• У воку ёсць гема-офтальмічны бар'ер, які абмяжоўвае доступ імунных клетак. Таксама тут выдзяляюцца імунныя супрэсары, што зніжаюць актыўнасць імуннай сістэмы. Аднак гэтая асаблівасць мае і мінусы: інфекцыі і пашкоджанні гаюцца павольней, а пухліны могуць расці незаўважна для арганізма. Гэта адна з прычын, чаму траўмы вока патрабуюць асаблівай увагі – арганізм не заўсёды можа з імі справіцца самастойна
• Такая ж імунная прывілея ёсць у мозгу, яечак і плацэнцы, дзе залішняе запаленне можа быць больш небяспечным, чым сама інфекцыя


Смех - не проста забава, а біялагічная карысць! 🤣🎉
Смех выклікае выкід эндарфінаў, натуральных хімічных рэчываў у арганізме, якія спрыяюць добраму самаадчуванню. Яны дапамагаюць паменшыць боль і спрыяюць агульнаму самаадчуванню.
Смех зніжае ўзровень картызола і адрэналіну - гармонаў, звязаных са стрэсам. Гэта дапамагае знізіць трывогу і падтрымлівае ваша цела ў расслабленым стане.
Смех павялічвае выпрацоўку антыцелаў і Т-клетак, якія дапамагаюць арганізму змагацца з інфекцыямі. Гэта азначае, што добры смех можа літаральна зрабіць вас здаравей!
Смех стымулюе кровазварот і павялічвае спажыванне кіслароду, дапамагаючы знізіць крывяны ціск і зніжаючы рызыку сардэчных захворванняў.
Калі вы смяяцеся, ваш мозг вылучае дафамін, які паляпшае настрой, павышае творчыя здольнасці і дапамагае канцэнтрацыі ўвагі і памяці.


Чаму кажаны важныя?🦇🍌
• Ядучы казурак, кажаны эканомяць сельскай гаспадарцы мільярды долараў у год на барацьбу з шкоднікамі. Некаторыя даследаванні падлічылі, што гэтая паслуга каштуе больш за 3,7 мільярда долараў на год.
• Гэтае значэнне, аднак, не ўлічвае аб'ём насякомых, з'едзеных кажанамі ў лясных экасістэмах, і ступень, у якой гэта прыносіць карысць такім галінам, як лесаперапрацоўка. Ён таксама не ўлічвае важнае значэнне кажаноў як апыляльнікаў раслін і сельскагаспадарчых культур. Апыленне больш за 300 відаў пладоў залежыць ад кажаноў. Кажаны дапамагаюць распаўсюджваць насенне арэхаў, інжыра і какавы — галоўнага інгрэдыента шакаладу. Без кажаноў у нас таксама не было б такіх раслін, як агава або кактус сагуара. Таму, насамрэч, гэтыя маленькія жывёлы эканомяць і даюць нам значна больш, чым 3,7 мільярда даляраў


• Гэтае "бутэлькавае рыльца" прывяло да страты генетычнай разнастайнасці. Нізкая генетычная зменлівасць робіць іх уразлівымі да хвароб, а малажыццяздольныя сперматазоіды стала частай праблемай ў сучасных гепардаў.
• Сёння колькасць гепардаў налічвае менш за 20 тысяч асобін, але, дзякуючы ахоўным праграмам, яна патроху павялічваецца, але без генетычнай разнастайнасці віды цяжка адаптуюцца. Таму захаванне біяразнастайнасці – ключ да іх будучыні


Бутэлькавае рыльца? Ці лёс гепардаў🐆🍾
• Сучасныя гепарды апынуліся ў генетычным тупіку. Яны настолькі падобныя адзін да аднаго, што ім мажліва перасаджваць скуру без адрыньвання – з'ява, рэдкая нават для сваякоў
• За час існавання гепардаў адбылося два «бутэлькавыя рыльцы». Першае здарылася 100 тысяч гадоў таму, калі гэтыя коткі дастаткова складаным шляхам мігравалі з Амерыкі праз Азію ў Афрыку, і ў канчатковым рахунку на ўсім шляху вымерлі, застаўшыся толькі ў Афрыцы.
• Прыкладна 10 тысяч гадоў таму гепарды перажылі другое рэзкае скарачэнне папуляцыі. Лічыцца, што на той момант літаральна засталося толькі некалькі жывёлаў. Навукоўцы і дагэтуль не ўпэўнены, чаму гэта адбылося, але найбольшч верагоднымі з'яўляюцца дзьве гіпотэзы: праз кліматычныя змены або масавую гібель здабычы


Сябр на ўсё жыццё? Ці Demodex folliculorum🪲💆
Demodex folliculorum - мікраскапічны і, часцей за ўсё, бясшкодны клешч, які жыве на людзях. Ён знаходзіцца на твары, у тым ліку на вейках, у валасяных фалікулах або вакол іх: ён сілкуецца адмерлымі клеткамі скуры, алеямі і гармонамі, якія там назапашваюцца. Гэта лічыцца прыкладам «каменсалізму».
• Аднак вялікая колькасць гэтага кляшча, а часам і спадарожная аслабленая імунная сістэма, могуць спрыяць узнікненню дэрматыту і запалення павек. Акрамя таго, некаторыя даследаванні паказалі, што ў чалавека, які пакутуе на розацеа, часам можа быць у чатыры разы больш гэтых кляшчоў на твары, чым у чалавека без гэтага захворвання


Унікальны веер? Ці род Аноліс🦎🪭
• Калі вы сутыкнецеся з тонкай зялёнай або карычневай яшчаркай на ўсходзе ЗША - хутчэй за ўсё, вы разглядаеце від, вядомы як зялёны аноліс. Паназірайце крыху за гэтай яшчаркай, і вы можаце ўбачыць, як яна зробіць некалькі адцісканняў і блісне на вас ярка-ружовым веерам. Што гэта?
• Адной з характэрных асаблівасцей усіх анолісавых яшчарак з'яўляецца гэты выцягнуты гартавы веер, гэтак званы падкуратнік, які яны часта дэманструюць. Але што гэта значыць, калі яшчарка паказвае сваю падрубіну?
• Навукоўцы ўсё яшчэ спрабуюць гэта высветліць. Адной з гіпотэз з'яўляецца сцверджанне аб тым, што яшчыркі выкарыстоўваюць веер, каб пазбегнуць гібрыдызацыі. Напрыклад, зялёныя і карычневыя анолісы жывуць разам у некаторых частках ЗША, але ў аднаго з іх ружовы падгрудак, а ў другога - чырвона-аранжавы з жоўтай аблямоўкай. Гэта і дапамагае ім адрозніць адно аднаго


Калектыўная моц? Ці эўсацыяльныя крэветкі 🦐🏠
• Эўсацыяльнасць – самая экстрэмальная форма альтруізму ў прыродзе, якая доўгі час была загадкай для біёлагаў. Чаму некаторыя віды развілі настолькі складаныя сацыяльныя паводзіны?
• Даследаванне 13 відаў крэветак роду Synalpheus, якія жывуць у губках, паказала тры незалежныя выпадкі эвалюцыі эўсацыяльных калоній – групаў з адной самкай-каролевай і некалькімі пакаленнямі нашчадкаў.
• Генетычны і марфалагічны аналіз паказаў, што чым вышэй узровень сацыяльнасці, тым больш колькасць асобін у губцы-гаспадару. Гэта сведчыць, што калектыўная праца дае эвалюцыйныя перавагі ў барацьбе за месца пражывання. Некаторыя віды высокасацыяльных крэветак менш дзеляць сваю губку з іншымі відамі, што таксама можа сведчыць аб іх канкурэнтнай перавазе. Паколькі вольныя губкі абмежаваныя, групавая арганізацыя можа палягчаць абарону тэрыторыі і канкурэнцыю за рэсурсы, а ціск драпежнікаў спрыяе ўзнікненню такіх сацыяльных паводзін


Пячатка мора або seal finger? 🦭🦠
• Seal finger — гэта інфекцыя, якая ўзнікае пры ўкусе або дотыку да вільготных ранаў марскіх млекакормячых, найчасцей цюленяў. Бактэрыі з іх сліны або скуры пранікаюць у рану і выклікаюць запаленне.
• Без лекавання пашкоджанне можа прагрэсаваць: палец апухае, узнікаюць болі, а інфекцыя можа нават закрануць суглобы
• У мінулым рыбакі, якія часта сутыкаліся з цюленямі, маглі страціць пальцы з-за гэтай хваробы, а апісана яна нават старажытнымі скандзінавамі. Сёння seal finger лякуецца антыбіётыкамі, галоўнае — своечасова звярнуцца да лекара


Пчолы-мясаеды? Ці Trigona hypogea 🐝🥩
• Trigona hypogea — адзін з нямногіх відаў пчол, якія аддаюць перавагу мясу замест пылку і нектару. У адрозненні ад звычайных пчол, гэтыя казуркі з Лацінскай Амерыкі не збіраюць кветкавы пылок, а падсілкоўваюцца трупамі жывёлаў.
• Пчолы-грыфы выкарыстоўваюць мяса ў якасці замены пылку, які мядовыя пчолы ядуць дзеля бялку. Пчолы-грыфы не здольныя пераносіць і захоўваць пылок, таму ў іх гнёздах адсутнічаюць ягоныя запасы. Даследчыкі выявілі, што ў гэтых мясаедных пчол развілася больш кіслае кішковае асяроддзе, якое дапамагае ім расшчапляць мяса. Яно стала такім у працэссе эвалюцыі, і, калі параўноўваць яго з мікрабіёмам іншых падальшчыкаў, не моцна адрозніваецца
• Пчолы пераварваюць мяса, пасля чаго вылучаюць рэчыва, падобнае на мёд, якое на сам рэч зроблена не з нектара, а з перапрацаваных бялкоў

Показано 20 последних публикаций.