ReZervatioN


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Лингвистика


Мы – група перакладчыкаў, якіх яднае агульная мэта: стварэнне якасных беларускіх лакалізацый.
VK: vk.com/by_reservation
FB: fb.com/rezervation

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Лингвистика
Статистика
Фильтр публикаций


Цяпер мы працуем над перакладам класічных Герояў мяча і магіі 3, самай любімай усімі часткі ў серыі, і ўжо гатовыя прэзентаваць вашай увазе першыя вынікі сваёй працы.
На цяперашні момант у класічных Героях 3 (HoMM3) перакладзена амаль усё неабходнае для гульні (меню, дыялогі, назвы і апісанні істот, будынкаў, артэфактаў, чараў, уменняў і г. д.), таксама лакалізавана частка графічных элементаў інтэрфейсу. Неперакладзенымі застаюцца ўласныя назвы (імёны герояў і назвы гарадоў), жыццяпісы герояў, апісанні абставін знаходжання артэфактаў, а таксама сюжэтныя кампаніі і сцэнарыі, над перакладам якіх рупліва працуе наш калега па цэху łokar і якія неўзабаве будуць гатовыя.
Беларусізацыя Horn of the Abyss (HoTA) пакуль становіць сабой «заглушку», у якой усе арыгінальныя тэксты з класічных Герояў 3 перакладзены намі, а ўсе новаўвядзенні, якія з’явіліся непасрэдна ў HoTA, застаюцца на мове арыгіналу (неперакладзенымі).

609 4 25 67 12

Мы распачынаем амбіцыйны (а калі нашы праекты не былі амбіцыйнымі?) некамерцыйны праект «Беларускія Героі мяча і магіі», які ставіць сабе мэтай беларусізацыю гульняў серыі Heroes of Might & Magic.

Запрашаем усіх ахвочых апрабаваць бягучыя вынікі нашай працы і выказаць свае заўвагі і прапановы, звязаўшыся з намі.
Дапамагчы нашаму праекту можна, зрабіўшы рэпост або іншым чынам распаўсюдзіўшы гэтую навіну ці падтрымаўшы нас фінансава праз платформы Boosty або Patreon.


У гэты раз нават гадоў чакаць не прыйшлося 😁

Праверка арфаграфіі v0.5.1:

*слоўнікі праверкі арфаграфіі згенерыраваны на падставе версіі лексіка-граматычнай базы беларускай мовы ад 25.09.2023
* папраўлена памылка з трапляннем у слоўнікі ненарматыўных словаформаў, а таксама форм паводле правапісу 1957 г.

Cпампаваць можна тут:
👉 https://spell.by-reservation.com 👈

287 0 1 20 13

Згубілі нас? А між тым у нас навіны.

Пакет праверкі беларускай арфаграфіі
для Windows, які інтэгруецца ў MS Office, Telegram, Chrome і яшчэ шмат у якія іншыя праграмы, абнавіўся да версіі 0.5.0.

Асноўныя змяненні:
* граматычная база абноўлена да версіі 2023.09
* інтэграцыя з Windows перапісана з нуля
* дададзены новыя інтэграцыі:
* сістэма камп'ютарнай вёрсткі Adobe InDesign
* рэдактары субцітраў Aegisub і Subtitle Workshop Classic
* рэдактары кніг Calibre і Fiction Book Editor
* для Adobe InDesign і LibreOffice таксама дадалі слоўнік пераносаў - пакуль у тэставым рэжыме, заўвагі і прапановы (асабліва ў дачыненні Adobe InDesign) чакаюцца і прымаюцца

Спампаваць, як і раней, можна адсюль:

👉 https://spell.by-reservation.com 👈

Нашы планы на будучыню:
* змена рухавіка для Microsoft Office з майкрософтаўскага на свой
* падтрымка Microsoft Office for Mac
* падтрымка праверкі правапісу "У-Ў" у Microsoft Office

Таксама настойліва раім наведаць старонку БНКорпуса, без падтрымкі якога ў нас нічога б не атрымалася: https://bnkorpus.info/

648 1 4 23 13

Сябры! У 2020-м годзе мы арганізавалі авантуру, якая, як мы лічым, аказалася паспяховай. Доказ таму ўся тая колькасць людзей, што падтрымалі яе грашыма, за што ім вялікі дзякуй.

А цяпер "шок, анлайн, без SMS!"

Цалкам легальна і для ўсіх жадаючых! Тое, што мы даўно абяцалі, але ўсё ніяк не маглі зрабіць — 7 серый першага сезона серыяла «Вядзьмар» (Witcher) у беларускай агучцы!

👉 https://witcher.by-reservation.com/ 👈

А што 8-й серыі няма — ну гэта тое самае меншае зло, пра якое і гаварыў галоўны герой серыяла. 😃


Засумавалі па нас і нашых перакладах? А вось перакладаў пакуль не будзе!

Затое будзе (дакладней, ужо ёсць!) пакет праверкі беларускай арфаграфіі для Windows, які інтэгруецца ў MS Office, Telegram, Chrome і яшчэ халера ведае куды (мы сапраўды не ведаем усе праграмы, у якіх ён працуе).

Пакуль што намі рэалізавана непасрэдна праверка арфаграфіі, але ў недалёкай будучыні плануем дадаць праверку У-Ў і яшчэ некаторыя спецыфічныя для беларускай мовы рэчы.

Спампоўваць гэтае дзіва нашай праграмерскай думкі тут:

👉 https://spell.by-reservation.com 👈

Таксама не забудзьцеся завітаць на старонку БНКорпуса, без падтрымкі якога ў нас бы нічога не атрымалася: https://bnkorpus.info/

Дарэчы, у нас ёсць:
* суполка ў VK: https://vk.com/by_reservation
* суполка ў FB: https://fb.com/rezervation
Раім падпісацца, неўзабаве мусіць з’явіцца цікавы кантэнт.



Показано 7 последних публикаций.