#маямова #матчынамова
#чытаемразам #мойтэатрмаясцэна
❤21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Напярэдадні гэтай падзеі - 18 лютага – мы запрашаем прыйсці нашых любімых гледачоў у Вялікі тэатр Беларусі: а 18:15 пачнецца імпрэза, у якой прымуць удзел вядомыя беларускія паэты, зоркі сталічных тэатраў, кіно, тэлебачання. Усе яны прачытаюць радкі з твораў сваіх любімых беларускіх аўтараў. Безумоўна, калі разам на пляцоўцы сустракаюцца таленавітыя людзі, без сюрпрызаў не абыйдзецца.
❤Гэта імпрэза стане сапраўдным падарункам для тых, хто купіў квіткі на оперу Дзм. Смольскага «Сівая легенда», лібрэта да якой напісаў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч. У пастаноўцы М. Панджавідзэ 18 лютага галоўныя партыі выканаюць зоркі беларускай оперы: народная артыстка Настасся Масквіна (Ірына), заслужаныя артысты рэспублікі Аксана Якушэвіч (Любка), Уладзімір Громаў (Кізгайла), Алег Мельнікаў (Наймит), лаўрэат міжнароднага конкурсу Аляксей Мiкуцель (Раман). За дырыжорскім пультам - Алег Лясун.
❤Але і вы, паважаныя гледачы, зможаце на некаторы час прымерыць на сябе новую ролю: выйсці на сцэну малой залы, адчуць святло сафітаў - і прачытаць свае любімыя творы беларускіх паэтаў. У вас, дарэчы, ёсць шанец падрыхтавацца загадзя: павыкладваць у любую соцсетку відэазапіс таго, як вы чытаеце творы беларускіх аўтараў, з абавязковымі хэштэгамі: #чытаемразам #мойтэатрмаясцэна #матчынамова #маямова.
❤Мы абавязкова будзем сачыць за вашай актыўнасцю: гледачы, якія праявяць сябе найбольш крэатыўна, атрымаюць падарунак – запрашальны квіток на вечар, прысвечаны Дню матчынай мовы.
#чытаемразам #мойтэатрмаясцэна #матчынамова #маямова
❤Запрашае Iлля Сiльчукоў, салiст оперы Вялiкага тэатра Беларусi, уладальнiк медаля Францыска Скарыны.