Репост из: Позірк. Навіны пра Беларусь
У Гомельскай вобласці пачаліся зборы тэрытарыяльных войск
Навучальныя зборы з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў пачаліся 8 студзеня ў Гомельскай вобласці і працягнуцца да канца месяца, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Ваеннаабавязаныя, як чакаецца, пройдуць падрыхтоўку да "выканання задач, у тым ліку сумесна з інжынернымі падраздзяленнямі Узброеных сіл".
👆Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асобаў, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
👆Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння адносін з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
✅ Падрабязнасці |🗝 Без VPN
📷 Удзельнікі збораў тэрытарыяльных войскаў у Барысаве
Ілюстратыўнае фота: "Мінская праўда"