Репост из: Paville | Pavilenščyna
10 снежня 1870 году ў маёнтку Багданава ля Валожына нарадзіўся Фэрдынанд Рушчыц — знакаміты беларуска-польскі мастак-жывапісец і графік.
З маленства Фэрдынанд зацікавіўся фарбамі, таму адвучыўся ў Пецярбурскай акадэміі мастацтва, пасля заканчэння якой заняўся актыўнай творчай дзейнасцю: маляваў, ладзіў выставы, выдаваў часопіс і нават дапамагаў арганізоўваць Унівэрсытэт імя Стэфана Баторыя ў Вільні.
Для нас, краязнаўцаў Павілля, вельмі цікавым ёсць тое, што ў яго творах адлюстроваюцца краявіды менавіта нашага рэгіёну. На карцінах Рушчыца, напрыклад, можна ўбачыць касцёл Святога Міхала Арханёла ў Багданаве, родныя дамы й мясцовых людзей.
Фэрдынанд Рушчыц зрабіў значны ўнёсак у развіццё краёвага мастацтва ня толькі сваёй творчасцю, але й спансаваннем беларускіх і летувіскіх творцаў. Менавіта на яго выставах упершыню з'явіліся ўлёткі па-беларуску. Сваёй дзейнасцю ён заслугоўвае вялікую пашану ад нас усіх.
#валожыншчына
#нашвядомызямляк