3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду № 33, які «не падлягае абвяшчэньню», «усе кнігі» 53 пісьменьнікаў прадугледжвалася «спальваць».
За 3 месяцы да Чорнае Ночы, 1 жніўня 1937 году ва ўнутраным двары Менскай турмы НКУС БССР спалілі некалькі дзясяткаў тысячаў рукапісаў ненадрукаваных твораў тых пісьменьнікаў, што не прайшлі цэнзуру.
У архіве прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Сьпіс асобаў, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Саюза ССР». У сьпіс уключаныя асобы з усяго Савецкага Саюзу. Ён датаваны 7 верасьня 1937 году і падпісаны Ё. Сталіным, В. Молатавым, Л. Кагановічам, К. Варашылавым, М. Яжовым. Сьпіс асуджаных па першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакараньня — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, па другой катэгорыі (прыгавораны да 10 і болей гадоў зьняволеньня ў канцлягерах) — 6 чалавек. Сьпіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасьня 1937 году і падпісаны Ё. Сталіным, В. Молатавым і начальнікам 8-га аддзелу Галоўнага ўпраўленьня дзяржаўнай бясьпекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бясьпекі У. Цэсарскім.
У дадатак да першапачаткова сьпісу, які паступіў з Масквы, мясцовымі супрацоўнікамі НКУС БССР былі дададзеныя яшчэ шэраг дзеячоў.