Згодна з польскім плянам Менск абхопліваўся шырокімі абцугамі. 8 жніўня 2 дывізія пяхоты легіянэраў пачала наступ на Менск з паўночнага захаду, Вялікапольская група з паўднёвага захаду. На Менск рушылі дзьве дывізіі. Штурмавы батальён быў самым пасьпяховым, і ў 10:00 увайшоў у прадмесьце Менску. Палякі, змагаючыся з савецкай пяхотай, якую падтрымлівалі браневікі, каля 12:00 занялі заходнюю частку гораду і падарвалі чыгуначныя рэйкі на Бабруйск. Да вечара польскія войскі ўвайшлі ў горад. Бальшавіцкія войскі панесьлі цяжкія страты. Палякі захапілі ў палон каля 500 палонных, захапілі 8 паравозаў, 90 вагонаў якія расейцы не пасьпелі эвакуяваць. 8 жніўня ўвечары Саветы здалі Менск палякам.
Гэты посьпех дазволіў палякам значна пасунуць лінію фронту да канца жніўня, калі Юзэф Пілсудзкі выдаў загад, які забараніў наступ у сувязі з захопам на гэтым участку фронту ўсіх важных для Польшчы земляў.
На здымках:
Высокі рынак 8 жніўня 1919 году.
Польская ўлётка да мясцовага насельніцтва.
Мапа апэрацыі "Менск".