Да юбілею.
Алесь (Аляксандр Сяргеевіч) Ставер — беларускі паэт і празаік.
Нарадзіўся 10 жніўня 1929 года ў вёсцы Маргавіца Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі (цяпер Докшыцкі раён Віцебскай вобласці) у сялянскай сям’і. Перад Вялікай Айчыннай вайной скончыў пяць класаў Бягомльскай сярэдняй школы.
У час вайны разам з бацькамі жыў у партызанскай зоне. Вясной 1944 года ў час блакады згубіў бацьку і братоў. Гітлераўцы паланілі падлетка і вывезлі ў Германію, ён апынуўся ў канцлагеры. У верасні 1945 года вярнуўся ў родныя мясціны і працягваў вучыцца ў школе.
У 1949 годзе скончыў Барысаўскае педагагічнае вучылішча, дзе і пачаў пісаць вершы. У 1949–1950 гг. працаваў старшым піянерважатым і адначасова выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Бягомльскай сярэдняй школе. У 1954 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М.Горкага. З 1956 года працаваў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, з 1961 года быў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1975–1984 гг. — карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў БССР. Шмат выступаў у вайсковых часцях, на прадпрыемствах, у навучальных установах рэспублікі.
Трагічна загінуў у аўтакатастрофе 23 ліпеня 1995 года.
Пачаў друкавацца з 1949 г. Аўтар шматлікіх паэтычных кніг: «Золак над Бярозай» (1959), «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць...» (1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (1979), «Зоры зямныя» (1989). У 1996 годзе, пасмяротна, выйшаў зборнік «Усмешкі — промні душы чалавечай».
Алесь Ставер — паэт-песеннік. Многія яго вершы пакладзены на музыку і загучалі песнямі: «Жураўлі на Палессе ляцяць» (муз. І.Лучанка), «Беларусачка» (муз. Ю.Семянякі і А.Хлімановіча), «А мне ў шчасце верыцца» (муз. Ю.Семянякі), «Вячэрні вальс» (музыка Г.Вагнера), «Косіць хлопец канюшыну» (муз. М.Пятрэнкі), «Нарачанка» (муз. З.Яўтуховіча) і інш. У 1983 годзе выдадзены зборнік песень «Мой край беларускі».
Верш «Жураўлі на Палессе ляцяць» уваходзіць у праграму па беларускай літаратуры для VI класа. Распрацоўкі ўрокаў па гэтым творы друкаваліся на старонках нашага часопіса ў 2014, №9, 2017, №7, 2023, №10.
Выява: партрэт Алеся Ставера, размешчаны ў №9 нашага часопіса за 2021 год. Аўтар А.Прынькова.