#От_подписчика
Вірус
"Кто там, это я,
Совесть запоздавшая твоя..."
В.Леонтьев
А можа і добра, што вірус,
Дыстанцыя,
Нельга падаць
Руку - тым, з каторымі вырас,
І сябра не можна абняць.
А ведаеш, так нават зручна -
Пад маскай усмешку ляпіць,
Каб выйшла не вельмі ўжо штучнай,
Ілжывыя вусны крывіць...
Ты бачыш знаёмых, суседзяў,
Калі без мундзіра ідзеш.
Ідзеш і баішся, што згледзяць,
Спытаюць: "А як ты жывеш?"
Твар шчыльна затулены маскай,
І руку не трэба цягнуць,
Прабегчы к пад'езду з апаскай
І хутка за дзверы шмыгнуць...
А дома ўсё, як на паперцы:
Вячэра, піжамку надзець,
І нават ужо у люстэрка
Шторання не брыдка глядзець.
Ну што там такога, бывае...
Я хто, я ж не Понцій Пілат!?
Бо сёння не я вызначаю
Хто вораг, а хто табе брат.
Усялякай заразы нямала
Кідае злы лёс на людзей,
Але яшчэ так не бывала,
Каб жыў чалавек без надзей.
Міне і "Кавід", ён не вечны,
Ахвяры вазьме пад крыло...
Прэч маскі, назначым сустрэчы,
- І пойдзе жыццё, як было!
Так хочацца , каб засталося
Усё, як было і раней,
І каб не змянілісь адносіны
Калісь табе блізкіх людзей.
-Здарова..! Мінула, зараза!
Прайшлі мы і пік, і плато,-
Але па-ранейшаму руку
Ні разу
Табе не працягне ніхто.
Якое такое зацьменне?
Дай руку, мінула ж чума...
Ты дзіўны, ад COVID сумлення
Ратунку, браточак, няма.
➖➖➖➖➖➖➖➖
Мнение народа LIVE
> > > Перейти
Вірус
"Кто там, это я,
Совесть запоздавшая твоя..."
В.Леонтьев
А можа і добра, што вірус,
Дыстанцыя,
Нельга падаць
Руку - тым, з каторымі вырас,
І сябра не можна абняць.
А ведаеш, так нават зручна -
Пад маскай усмешку ляпіць,
Каб выйшла не вельмі ўжо штучнай,
Ілжывыя вусны крывіць...
Ты бачыш знаёмых, суседзяў,
Калі без мундзіра ідзеш.
Ідзеш і баішся, што згледзяць,
Спытаюць: "А як ты жывеш?"
Твар шчыльна затулены маскай,
І руку не трэба цягнуць,
Прабегчы к пад'езду з апаскай
І хутка за дзверы шмыгнуць...
А дома ўсё, як на паперцы:
Вячэра, піжамку надзець,
І нават ужо у люстэрка
Шторання не брыдка глядзець.
Ну што там такога, бывае...
Я хто, я ж не Понцій Пілат!?
Бо сёння не я вызначаю
Хто вораг, а хто табе брат.
Усялякай заразы нямала
Кідае злы лёс на людзей,
Але яшчэ так не бывала,
Каб жыў чалавек без надзей.
Міне і "Кавід", ён не вечны,
Ахвяры вазьме пад крыло...
Прэч маскі, назначым сустрэчы,
- І пойдзе жыццё, як было!
Так хочацца , каб засталося
Усё, як было і раней,
І каб не змянілісь адносіны
Калісь табе блізкіх людзей.
-Здарова..! Мінула, зараза!
Прайшлі мы і пік, і плато,-
Але па-ранейшаму руку
Ні разу
Табе не працягне ніхто.
Якое такое зацьменне?
Дай руку, мінула ж чума...
Ты дзіўны, ад COVID сумлення
Ратунку, браточак, няма.
➖➖➖➖➖➖➖➖
Мнение народа LIVE
> > > Перейти